wd wp Пошук:

Свіслацкая пушча

Свіслацкая пушча — паўночная частка Белавежскай пушчы на правым беразе ракі Нараў, у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Плошча 25 тыс. га.

Паўночную ўскраіну займаюць чарнічныя і мшыстыя боры і суборы. У цэнтральнай частцы ў даліне ракі Рудаўка і ўздоўж Нарава на нізінных праточных балотах растуць чорнаалешнікі з дзялянкамі ельнікаў і шыракалістых лясоў. У паўднёвай частцы масівы верхавых (хваёвых), пераходных і нізінных (пухнатабярозавых), а таксама бязлесных гіпнава-асотавых балатоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Белавежская пушча
Катэгорыя·Пушчы Беларусі
Катэгорыя·Геаграфія Свіслацкага раёна