wd wp Пошук:

Марыя Ігараўна Фляйчук

Марыя Ігараўна Фляйчук (нар. 7 студзеня 1979, Львоў) — украінскі эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік АНВШ Украіны.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Львове ў 1979 годзе. У 2001 годзе скончыла Львоўскі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны», атрымаўшы кваліфікацыю эканаміста з веданнем замежных моў. У 20012004 гадах была суіскальнікам вучонай ступені пры кафедры міжнародных эканамічных адносін Львоўскага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта, пасля чаго паспяхова абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Метады ацэнкі і асновы процідзеяння іллегалізацыі пераходных эканомік ва ўмовах глабалізацыі».

У 2009 годзе скончыла дактарантуру Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Украіны. У 2010 годзе у Нацыянальным інстытуце праблем міжнароднай бяспекі пры Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паспяхова абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканамічная бяспека дзяржавы» на тэму «Тэарэтыка-метадалагічныя асновы дэценізацыі эканомікі і процідзеяння карупцыі ва Украіне ва ўмовах глабалізацыі».

У 2001 годдзе пачала працаваць на кафедры міжнародных эканамічных адносін Львоўскага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта, з 2006 года — на пасадзе дацэнта, з 2011 года — прафесара. З’яўлялася вядучым навуковым супрацоўнікам філіяла Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў у Львове. Прафесар Вышэйшай школы прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне і Гуманітарна-эканамічнай акадэміі ў Лодзі. З 2018 года — прафесар кафедры маркетынгу факультэта эканомікі і менеджменту Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогій імя С. З. Гжыцкага.

Была членам спецыялізаванага вучонага савета па абароне дысертацый на суісканне ступеняў кандыдата і доктара эканамічных навук у Львоўскім гандлёва-эканамічным універсітэце. Аўтар некалькіх сотняў навуковых і навукова-метадычных публікацый, навучальных дапаможнікаў і манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў, пад яе кіраўніцтвам абаронены тузін дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук, а таксама дзве доктарскія дысертацыі.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні сканцэнтраваны вакол дэценізацыі эканомікі, эканамічнай бяспекі дзяржавы і міжнародных эканамічных адносін. Займаецца пытаннямі легалізацыі гаспадарчай дзейнасці і процідзеяння карупцыі ў сістэме эканамічнай бяспекі, уплыву ценявога сектара народнай гаспадаркі і карупцыі на эканамічныя сістэмы розных узроўняў, пытаннямі ўзаемаабумоўленасці ценізацыі, карупцыі і паказчыкаў росту эканомікі, удасканалення сістэмы барацьбы з кантрабандай і злоўжываннямі ў мытнай сферы і інш.

Даследуе тэарэтычныя пытанні эканамічнага абгрунтавання структурных змяненняў на міжнародным, нацыянальтным і рэгіянальным узроўні, метадычныя падыходы да ацэнкі ўзроўня эканамічнай бяспекі дзяржавы і рэгіёну, унутраныя і вонкавыя ыэканамічныя перадумовы канкурэнтаздольнасці эканомікі, напрамкі інтэнсіфікацыі ўкраінска-беларускай і ўкраінска-польскіх гападарчых сувязяў у прыгранічных рэгіёнах, праблем інстытуцыйнага ўдасканалення працэсаў міжнароднай міграцыі ва ўмовах паглыблення еўраінтэграцыі і інш.

Бібліяграфія

Найбольш цытаваныя навуковыя працы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Эканамісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе