wd wp Пошук:

Марцін Храптовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Храптовіч. Марцін Храптовіч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў. Канюшы дворны ВКЛ у 14951509, намеснік зблянскі ў 1497, жалудоцкі ў 1501. Пасля свайго брата Фёдара стаў дворным літоўскім падскарбіем (быў ім у 15021504), у 15051509 лоўчы ВКЛ.

Прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення некаторы час не займаў пасад, у 1524 канюшы троцкі і маршалак гаспадарскі.

Сям’я

Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Фёдара і Васіля.

Яго жонкай была Ганна з Глінскіх. Меў сыноў Меркурыя, які памер маладым, і Багдана, старосту эйшышскага.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Канюшыя троцкія
Катэгорыя·Лоўчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1526 годзе
Катэгорыя·Храптовічы
Катэгорыя·Падскарбіі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Канюшыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Старосты жалудоцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты зблянскія