wd wp Пошук:

Фёдар Храптовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Храптовіч. Фёдар Храптовіч, Федзька Храптовіч (? — каля 1527) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, земскі падскарбі літоўскі (15011508).

Біяграфія

Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў . Пасля свайго брата Івана Літавора стаў дворным літоўскім падскарбіем (дакладная дата атрымання пасады невядома, упершыню згадваецца з гэтым тытулам у верасні 1494). У 1501 стаў падскарбім земскім. Быў таксама намеснікам беліцкім (згадваецца ў 1502), берасцейскім (1507) і астрынскім (15071509). У 1508 прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення не вярнуў пасад і перастаў уваходзіць у эліту ВКЛ.

Сям’я

Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Марціна і Васіля.

Яго жонкай была Марыя з невядомага роду. Меў дачку Алену, жонку князя Фёдара Чацвярцінскага, і сына Юрыя, які пазней стаў праваслаўным полацкім архіепіскапам пад імем Германа.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Храптовічы
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты беліцкія
Катэгорыя·Падскарбіі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Старосты берасцейскія
Катэгорыя·Старосты астрынскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы