wd wp Пошук:

Багдан Марцінавіч Храптовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Храптовіч. Багдан Марцінавіч Храптовіч (? — ?) — землеўласнік, заснавальнік галіны роду Храптовічаў-Багурынскіх.

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж».

У 1528 годзе атрымаў ад дзядзькі Васіля Багданавіча маёнтак Багурын (Багурым) на Валыні. Ад Багдана пайшла галіна роду Храптовічаў-Багурынскіх.

Па заказу Багдана Марцінавіча Храптовіча Фёдар Кузьмін з Нясвіжа напісаў у 1538 г. Евангелле ў «малы аркуш»[1].

Сям’я

Быў двойчы жанаты. У першым шлюбе з дачкой Сенькі Алізара, у другім з Аўдоццяй Іванаўнай з Друцкіх-Горскіх. З Аўдоццяй меў дачку Багдану, якая выйшла замуж за Анікея Гарнастая, і сына Пятра, які ў першым шлюбе быў з Марцыянай Лубкоўнай, а ў дргуім з князёўна Настассяй Фёдараўнай Чартарыйскай.

Зноскі

  1. Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 50. — 280 с. — ISBN 5-343-00891-7.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Храптовічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Храптовічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»