wd wp Пошук:

Марцін Феафанавіч Лозбень

Марцін Феафанавіч Лозбень (13 красавіка 1895, Сяроўка, Гомельскі паветМагілёўская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі педагог, рэктар Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава (1944—1946).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля сканчэння 4-х агульнаадукацыйных класаў духоўнай семінарыі паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт. Яго навучанне прыпыніла першай сусветнай вайны, калі ён працаваў справаводам 13-й інжынерна-будаўнічай групы Каўказскага фронту.

З мая 1917 года па жнівень 1918 года працаваў ва Усерасійскім земскім саюзе ў Маскве і Менску. З 1919 па 1922 год займаў розныя пасады ў Гомельскім павятовым аддзеле народнай адукацыі. У 1923—1924 гадах працаваў выкладчыкам цэнтральнай прафесійнай школы пры ЦК Саюза чыгуначнікаў горада Масквы.

У 1924 годзе скончыў Маскоўскі Цэнтральны інстытут арганізатараў народнай асветы. З 1924 па 1929 год з’яўляўся загадчыкам пададдзела сацыяльнага выхавання павятоўнага аддзела народнай адукацыі, а потым губернскага аддзела народнай адукацыі, старшынёй акруговага метадычнага бюро. Адначасна працаваў настаўнікам у школах і педагагічным тэхнікуме горада Гомля. У 1929 годзе з’яўляўся загадчыкам Гомельскага рабфака. З 1930 па 1933 год быў загадчыкам навучальнай часткі і кафедры педагогікі Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1933 годзе атрымаў званне дацэнта педагогікі і быў прызначаны дырэктарам навукова-даследчага інстытута педагогікі ў Менску, які ўзначальваў да лістапада 1934 года. Адначасна з’яўляўся рэдактарам часопіса «Камуністычнае выхаванне». У 1934—1935 гады займаў пасаду начальніка школьнага праўлення Наркамасветы БССР.

У 1935 годзе звінавачаны ў сувязі з чужым элементам і ўхіленні ад удзелу ў падаўленні Стракапытаўскага паўстання ў Гомлі. Ён быў выключаны з партыі і на 2,5 гады высланы з БССР.

З 1938 па 1940 год працаваў настаўнікам Мала-Вышкоўскай сярэдняй школы Злынкаўскага раёна Бранскай вобласці. У 1940 годзе прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі Віцебскага педагагічнага інстытута, у складзе якога напачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуяваны ў горад Пласт Чалябінскай вобласці. З 1943 па 1944 год працаваў загадчыкам навучальнай часткі і дацэнтам кафедры педагогікі Белдзяржуніверсітэта, які знаходзіўся ў Маскоўскай вобласці.

Са жніўня 1944 года па лістапад 1946 года займаў пасаду дырэктара Гомельскага педінстытута, а са студзеня 1948 года па лістапад 1950 года — намесніка дырэктара па навучальнай працы. Неаднаразова прызначаўся загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі. Летам 1972 года пайшоў на пенсію з пасады дацэнта гэтай кафедры.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб з вялікім бягучым узростам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Злынкаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў