wd wp Пошук:

Марцін Райл

Марцін Райл (англ.: Sir Martin Ryle; 27 верасня 1918, Брайтан — 14 кастрычніка 1984, Кембрыдж) — брытанскі радыёастраном, аўтар навуковых прац па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыстычным аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952), Нацыянальнай АН ЗША (1975). Замежны член Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1968), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1970), АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1974), сумесна з Энтані Х’юішам «за піянерскія даследаванні ў галіне радыёфізікі».

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1939). З 1945 года ў Кембрыджскім універсітэце (з 1957 прафесар), у 1957—1982 дырэктар Малардскай радыёастранамічнай абсерваторыі. У 1972—1982 на пасадзе Каралеўскага астранома.

У 1946 годзе Райл і Вонберг упершыню апублікавалі інтэрфераметрычныя вымярэнні астранамічных аб’ектаў у радыёдыяпазоне, хоць часам сцвярджаецца, што першыя падобныя вымярэння зрабіў у тым жа годзе Джозеф Поўсі ў Сіднейскім універсітэце. Удасканаліўшы абсталяванне, Райл змог выявіць самыя аддаленыя вядомыя на той момант галактыкі ў сусвеце.

Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вялікі ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу.

Зноскі

  1. Райл Мартин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Martin Ryle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Martin Ryle // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/ryle.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Х’юза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брайтане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Астраномы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных