wd wp Пошук:

Марцін Келі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Келі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марцін Роналд Келі (англ.: Martin Ronald Kelly; нар. 27 красавіка 1990, Уістан, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца клуба «Вест Бромвіч Альбіён».

Клубная кар’ера

Улетку 2007 года перабраўся з акадэміі ў клуб «Ліверпул». У інтэрв’ю афіцыйнаму сайту клуба распавёў, што вельмі рады зрабіць крок уверх, пасля таго як 2 гады прамучыўся з траўмай спіны. Пад кіраўніцтвам Гары Аблета атрымаў перамогу ў спаборніцтве сярод рэзервовых каманд. У сезоне 2008/09 трапіў у заяўку першай каманды. Дэбютаваў у асноўным складзе каманды 9 снежня 2008 года ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2008/09 супраць ПСВ, замяніўшы ў канцы матча капітана Джэймі Карагера[2].

У канцы сакавіка 2009 года Келі быў аддадзены ў арэнду клуба «Хадэрсфілд Таўн», дзе ён атрымаў добрыя водгукі і забіў свой першы гол у прафесійным футболе. Рафаэль Бенітэс заявіў, што, пасля сыходу з клуба Самі Хююпія, у Келі з’явіўся шанц прабіцца ў першую каманду[3]. Свой першы гол за клуб забіў у матчы Кубка лігі супраць лонданскага «Чэлсі» на 63 хвіліне вызначыўшыся пасля падачы Крэйга Беламі.

14 жніўня 2014 года Келі далучыўся да складу «Крыстал Пэлас», падпісаўшы кантракт з клубам на тры гады[4]. Пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

У верасні 2022 года стаў іграком «Вест Бромвіч Альбіён».

Міжнародная кар’ера

22 мая 2012 года Келі атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Англіі да таварыскага матча супраць зборнай Нарвегіі 26 мая 2012 года. Ён дэбютаваў выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне, замяніўшы Філа Джонса[5].

3 чэрвеня 2012 года быў уключаны ў склад зборнай на Еўра-2012, каб замяніць Гары Кэхіла, які зламаў сківіцу падчас таварыскага матча супраць зборнай Бельгіі[6].

Дасягненні

«Ліверпул»

Зноскі

  1. Martin Kelly // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ПСВ — Ливерпуль — 1:3. liverpoolfc.tv
  3. Бенитес о шансах Келли. liverpoolfc.tv
  4. Crystal Palace sign Liverpool defender. BBC Sport
  5. «Norway 0–1 England» BBC Sport.
  6. «Euro 2012: Gary Cahill ruled out but Rio Ferdinand overlooked». BBC Sport.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мерсісайдзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Хадэрсфілд Таўн
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе