wd wp Пошук:

Марцін Відавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Відавіч. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Яго Эксцэленцыя Ма́рцін Ві́давіч (харв.: Martin Vidović; нарадзіўся 15 ліпеня 1953 в. Відонье, муніцыпалітэт Зажабле, Харватыя) — архібіскуп Каталіцкай царквы, дыпламат. Тытулярны архібіскуп Ніна. Апостальскі нунцый у Беларусі з 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года.

Пасвечаны ў святары 28 мая 1989, служыў у Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі. Абараніў ліцэнцыят па кананічным праве. У 19831994 рэдактар харвацкай праграмы Радыё Ватыкана. 19 верасня 1994 паступіў на службу Апостальскай Сталіцы ў Аддзеле агульных спраў Дзяржаўнага сакратарыята. У 19941999 сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Босніі і Герцагавіне, ад 2001 уваходзіць таксама ў Пастарскі савет «Peregrinatio ad Petri Sedem» (Паломніцтва да Сталіцы Св. Пятра). 15 верасня 2004 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі, адначасова быў прызначаны тытулярным архібіскупам Ніна. Высвечаны на архібіскупа 21 лістапада 2004. Склаў свае абавязкі апостальскага нунцыя ў Беларусі 15 ліпеня 2011.

Мовы

Архібіскуп Відавіч акрамя роднага харвацкай валодае італьянскай, рускай, польскай, іспанскай і нямецкай мовамі[1]

Зноскі

  1. Apostolic nuncio Archbishop Martin Vidovic

Спасылкі

Папярэднік:
Іван Юркавіч
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
20042011
Пераемнік:
Клаўдзіа Гуджэроці
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Архібіскупы Харватыі
Катэгорыя·Беларусь
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Беларусі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуброўніцка-Нерэтванскай жупаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня