wd wp Пошук:

Марка Цэпенкаў

Марка Костаў Цэпенкаў (па-балгарску i па-македонску Марко Костов Цепенков; 1829, Прылеп1920, Сафія) — балгарскі[3][4] фалькларыст, найвыбітнейшы збіральнік македонскай вуснай народнай творчасці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям’і. Праз нястачу не змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасці Дзімітра Міладзінава пачаў збіраць вусную народную творчасць. Сярод усіх фалькларыстаў Марка Цэпенкаў мае найдаўжэйшую збіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасці з’яўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фалькларыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песень, 100 загадак, больш за 200 тлумачэнняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпенкаў збіраў у ваколіцах Прылепа, а таксама Біталы, Скоп’я, Штыпа, Велеса і Дэбара. Запісы публікаваў у “Зборніку народнай творчасці, навукі і літаратуры” ў Сафіі.

Акрамя збірання фальклору пісаў стылізаваныя пад фальклорную паэзію вершы.

Памёр Марка Цэпенкаў у нястачы, самотны і забыты 29 снежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Swartz A. Marko Cepenkov // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. A letter from 1917 signed by M. Tsepenkov as a “Bulgarian book-seller” in: Macedonia. Documents and materials, Sofia 1978, III, N 143
  4. Facsimile from the last poem in his “Autobiography”, where Cepenкov wrote: “I will leave an etern remembrance to my kind Bulgarian nation

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці балгарскай этналогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прылепе
Катэгорыя·Славісты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Паэты Балгарыі
Катэгорыя·Драматургі Балгарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Постаці паўночнамакедонскай этналогіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Паэты Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Сафіі
Катэгорыя·Драматургі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Фалькларысты Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сафіі
Катэгорыя·Асобы