wd wp Пошук:

Марджары Бултан

Ма́рджары Бултан (англ.: Marjori Boulton 7 мая 1924 — 30 жніўня 2017) — эсперантамоўная паэтэса, празаік і драматург, эсперантолаг; адна з найбольш выдатных прадстаўнікоў «англійскай школы» ў эсперантскай паэзіі [6]. Член Акадэміі эсперанта.

Нарадзілася 7 мая 1924 года, англічанка. Вучылася ў Оксфардскім універсітэце; мела доктарскую ступень па літаратуразнаўству[7]. Паводле прафесіі — выкладчык англійскай мовы і літаратуры. З 1949 года — эсперантыст. Аўтар больш чым за 20 кніг на эсперанта і англійскай мове[8].

Пяру Бултан належаць некалькі зборнікаў вершаў і паэм, зборнік тэаральных п’ес «Жанчына каля мяжы»[9] і шэраг празаічных твораў. Мяккі гумар, выразны гуманістычны кірунак вершаваных мініяцюр і паэм паэткі выдвігаюць яе ў шэраг найбольш таленавітых эсперантамоўных паэтаў[10].

Пасля апублікавання вершаў Бултан у эсперанцкай перыёдыцы паследваў яе дэбютны паэтычны зборнік «Кантральта»[11], які быў выдадзены ў 1955 годзе. Падчас напісання твораў, якія ўвайшлі ў гэты зборнік, паэтэса натхнялася багатым вопытам настаўніка і падарожніка (яна ўдзельнічала, у прыватнасці, у працы шматлікіх эсперантскіх кангрэсаў)[12].

Ад зборніка да зборніка тэматыка паэтычных твораў М. Бултан становіцца ўсё больш разнастайнай. Калі ў яе зборніке «Часціцы» [13], былі — пераважна — адлюстраваны трывожыўшыя чалавека XX стагоддзя праблемы, то зборнік «сто вясёлых песняў»[14] складаецца з вершаваных мініяцюр, якія адлюстроўваюць светлыя бакі жыцця і адрозніваюцца тонкім гумарам[12].

Улюблёны вершаваны памер паэткі — пяцістопны ямб. У сваіх паэтычных творах яна актыўна карыстаецца дзісананаснымі рыфмамі, нанізваючы іх цэлымі гронкамі: lumo — amo — komprenemo, mondo — grundo — legendo і г. д.[15].

У кнігу «Жанчына каля мяжы»[16] ўвайшлі аднаактныя п’есы пазнастайнага зместу — лірычныя і трагічныя, дыдактычныя і фантастычныя. Поспехам карысталася драма М. Бултан «Быць ці не быць» эспер.: Esti aŭ ne esti, у якой апавядаецца аб жахлівых наступствах вайны з прымяненнем атамнай зброі і якая была пастаўлена Венгерскім эсперанта-тэатрам[12].

У 1960 годзе М. Бултан апублікавала на англійскай мове «Біяграфію Заменгофа», дзе былі прыведзены раней невядомыя дакументы аб жыцці заснавальніка эсперанта. У 1962 годзе гэтая кніга была выдадзена[17] ў перакладзе на эсперанта[12]; гісторыкі эсперанта-руха адносяць яе да лепшых з існуючых біяграфій Л. Л. Заменгофа[18].

Асноўныя творы

Зноскі

  1. Marjorie Boulton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Marjorie Boulton // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistoj — Litova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз. Праверана 25 сакавіка 2021.
  4. edukado.net — 2001. Праверана 31 жніўня 2017.
  5. Marjorie Boulton, Esperanto expert and poet – obituary / C. EvansLondon, Thailand: 2017. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 0307-269X; 1477-3805
  6. Токарев, 1991, с. 159
  7. Marjori Boulton. A brief biografy
  8. Королевич, 1989, с. 171
  9. Boulton M. Virino ĉe landlimo, 1959
  10. Токарев, 1991, с. 159-160
  11. Boulton M.  Kontralte, 1955
  12. 1 2 3 4 Королевич, 1989, с. 172
  13. Boulton. M.  Eroj, 1959
  14. Boulton M.  Cent ĝojkantoj, 1957
  15. Токарев, 1991, с. 160-161
  16. Boulton M.  Virino ĉe landlimo, 1959
  17. Boulton M.  Zamenhof, aŭtoro de Esperanto, 1962
  18. Токарев, 1991, с. 160

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі на эсперанта
Катэгорыя·Драматургі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Паэты на эсперанта
Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Эсперантолагі
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Драматургі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменніцы XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменніцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменніцы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя