wd wp Пошук:

Ямб

Ямб (стар.-грэч.: ἴαμβος — íambos — імя старажытнагрэчаскай багіні непрыстойнага, распуснага вершавання) — 1) трохдольная антычная стапа з двух складоў — кароткага і доўгага[1], 2) двухскладовая стапа з другім націскным складам, якая ляжыць у аснове аднаго з пяці (ямбічнага) метраў сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання[2]. Cамы пашыраны ў сучаснай паэзіі від стапы[1].

Выкарыстанне ў беларускай паэзіі

Упершыню тэрмін «ямб» у беларускай літаратуры ўзгадваецца ў кнізе Л. Зізаній «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова…» (Вільня, 1596). З’яўленне вершаў, напісаных ямбам, выклікана зараджэннем і развіццём у беларускай паэзіі сілаба-тонікіЭнеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»).

Самы пашыраны ў беларускай паэзіі — чатырохстопны ямб:

Ад пра|дзедаў| спакон| вякоў

Мне зас|тала|ся спад|чына;

Памiж| сваiх| i чу|жакоў

Яна| мне лас|кай мат|чынай.

(Я. Купала «Спадчына»)

Сярод іншых разнавіднасцей ямбу — двухстопны («Да вясны» Я. Коласа), трохстопны («Аблокі» А. Вялюгіна), пяцістопны («Пярэдні край. Чужы. Неразгаданы» А. Пысіна) і г. д. Звычайна ямбам пішуць байкі, ён выкарыстоўваецца ў цвёрдых формах верша: санеце («Санет» («Замёрзла ноччу шпаркая крыніца») М. Багдановіча), актаве («Спроба актавы» Я. Купалы, «Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы» Н. Гілевіча), а таксама ў белым вершы, якім найчасцей пішуць драматычныя паэмы («Над Бярозай ракой» П. Глебкі)[1]. Ямбічныя памеры даюць магчымасць выяўляць самыя розныя думкі і пачуцці, надаюць вершу песеннасць і размоўнасць, плаўнасць і імклівасць[2].

Ямбам напісаныя паэма Я. Купалы «Магіла льва», вершы «Ворагам Беларушчыны», «Паэтам», «Песня вольнага чалавека», «Песня жней», «Разлад», «Там», «Для Бацькаўшчыны», «Свайму народу», «Госці» і інш.[2]

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭЛМБ, 1987
  2. 1 2 3 Янка Купала: Энцыкл. даведнік, 1986

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Антычная метрыка
Сілаба-танічныя памеры
Танічнае вершаскладанне
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum