wd wp Пошук:

Марамбіджы

Марамбі́джы[1] (англ.: Murrumbidgee River) — рака ў Аўстраліі, правы і асноўны прыток ракі Мурэй.

Даўжыня ракі 2172 км. Плошча вадазбору 165 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці (каля горада Балраналд[1]) 77 м³/сек. Выток ракі знаходзіцца на Усходнім нагор’і ў Аўстралійскіх Альпах, на паўднёвым усходзе штата Новы Паўднёвы Уэльс[2], за 32 км на поўнач ад горада Кіандра (англ.: Kiandra)[2]. Цячэ спачатку на паўднёвы ўсход, потым на поўнач праз Аўстралійскую сталічную тэрыторыю[2]. Асноўны прыток — Лаклан (правы)[1].

Рака суднаходная ў сезон дажджоў ніжэй горада Уога-Уога. У сухі сезон зрэдку перасыхае[1].

На рацэ вадасховішча Барынджак[1] і ГЭС, гарады Канбера, Яс, Уога-Уога, Балраналд.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 Murrumbidgee River // Encyclopaedia Britannica(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Басейн Мурэя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Новага Паўднёвага Уэльса
Катэгорыя·Рэкі Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара