wd wp Пошук:

Лаклан

Ла́клан[1] (англ.: Lachlan River) — рака ў паўднёва-ўсходняй частцы Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, правы прыток ракі Марамбіджы (басейн ракі Мурэй).

Даўжыня ракі каля 1500[2][3] км (1339[4] км). Плошча вадазбору каля 85 000[3] (84 690[2]) км². Сярэдні расход вады 42[3] м³/с. Рака бярэ пачатак на заходніх схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта, за 13[2] км ад горада Ганінг. Ніжняе цячэнне па раўніннай мясцовасці Упадае ў раку Марамбіджы за 210 км ад яе вусця[2].

Рака перасыхае ў засушлівы перыяд. Сцёк зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ў перыяд летніх дажджоў.

Упершыню даследаваная ў 1815 годзе Д. Эвансам (Sir (George) De Lacy Evans) і названая ў гонар пятага губернатара Новага Паўднёвага Уэльса Лаклана Макуоры (Lachlan Macquarie).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
  2. 1 2 3 4 Lachlan River // Encyclopaedia Britannica(англ.)
  3. 1 2 3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 245. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  4. Река Лаклан // Австралия. Путеводитель по Австралии.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар людзей
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Новага Паўднёвага Уэльса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Мурэя