wd wp Пошук:

Маракеш

Маракеш (араб. مراكش‎‎) — адзін з чатырох імперскіх гарадоў Марока, трэці па велічыні горад краіны пасля Касабланкі і Рабата. Размешчаны на паўднёвым захадзе краіны ля падножжа Атласных гор. Насельніцтва — 1036 тыс. жыхароў (2006).

Тапонім «Марока» — скажонае іспанскае вымаўленне назвы гэтага горада (ісп.: Marruecos). У мінулым Марока было вядома на ўсходзе пад імем Маракеш і да гэтага часу называецца так у Іране.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1062 годзе Юсуфам ібн Ташфінам, першым кіраўніком дынастыі Эль-Мурабітын, і на працягу стагоддзя служыў сталіцай спачатку Альмаравідаў, а з 1147 года — Альмахадаў, якія прыйшлі ім на змену. Залаты век Маракеша прыпаў на кіраванне Якуба аль-Мансура (1184—1199), які пабудаваў мячэці Кутубія і Эль-Мансурыя. 70-мятровы мінарэт мячэці Кутубія дагэтуль застаецца сімвалам Маракеша.

У 1269 г. Маракеш перайшоў пад уладу Марынідаў, якія перанеслі сталіцу ў Фес. У XVI стагоддзі Саадзіты вярнулі яму сталічныя функцыі. У горадзе захаваўся руінаваны палац Эль-Бадзі і комплекс грабніц гэтых кіраўнікоў. У 1912 г. Маракешам авалодалі сахарскія паўстанцы на чале з аль-Хібам, але горад быў неўзабаве адваяваны французамі і да 1956 г. уваходзіў у склад французскага пратэктарата Марока. Фактычнае кіраванне горадам знаходзілася ў руках феадальнага сямейства аль-Глаўі, адзін з прадстаўнікоў якога (Тамі аль-Глаўі) ініцыяваў у 1953 г. звяржэнне султана Мухамеда V.

Клімат

Клімат Маракеша
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 17,4 24,9 26,3 23,5 28,2 36,4 37,9 36,9 32,9 26,0 22,4 20,7 27,8
Сярэдняя тэмпература, °C 11,3 16,8 19,2 17,2 21,4 27,7 29,0 29,1 25,8 19,7 16,1 14,5 20,7
Сярэдні мінімум, °C 5,2 8,7 12,1 10,8 14,7 19,1 20,1 21,3 18,7 13,4 9,7 8,4 13,5
Норма ападкаў, мм 32,2 37,9 37,8 38,8 23,7 4,5 1,2 3,4 5,9 23,8 40,6 31,4 281,2

Славутасці

Медзіна Маракеша, прылічана ў 1985 г. да помнікаў Сусветнай спадчыны, завецца «чырвоным горадам» па прычыне рудаватага адцення глінабітных будынкаў і ўмацаванняў. У сэрцы медзіны — плошча Джэма эль-Фна. Тут можна ўбачыць акрабатаў, казачнікаў, прадаўцоў вады, танцораў, музыкантаў. За старым горадам распасціраецца працяглы пальмавы гай. Маракеш увогуле славіцца сваімі садамі і паркамі. Сярод іх варта вылучыць аліўкавы гай Менара і абнесеныя агароджай сады Агдал плошчай 405 га.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. http://gpso.de/maps/
  2. https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/marrakesh-korolevstvo-marokko/
  3. https://numerique.banq.qc.ca/patrimoine/details/52327/2870342

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Гарады Марока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Маракеш
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта