wd wp Пошук:

Мануэль Сарацын

Мануэль Фердынанд Тэадор Сарацын (ням.: Manuel Ferdinand Theodor Sarrazin, нар. 6 лютага 1982, Дортмунд, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Бундэстагу ад зямлі Гамбург 16, 17, 18, 19 скліканняў[2].

Ранняе жыццё і адукацыя

Сарацын нарадзіўся ў Дортмундзе, а з 1995 года жыве ў Гамбургу. Пасля заканчэння мясцовай гімназіі імя Фрыдрыха-Эберта ў 2001 годзе і грамадзянскай службы ён пачаў вывучаць гісторыю, польскую мову і права ў Брэменскім універсітэце ў 2002 годзе. У 2005 годзе перавёўся ў Гамбургскі ўніверсітэт, дзе ў 2013 годзе скончыў вучобу ў галінах гісторыі, усходнееўрапейскіх даследаванняў і права.

Палітычная кар’ера

З 2004 па 2008 год Сарацын быў дэпутатам Парламента Гамбургу(укр.) бел..

Сарацын змяніў Аню Хайдук(ням.) бел. у Бундэстагу 13 мая 2008 года[3]. У ім ён з’яўляецца членам Камітэта па еўрапейскіх справах[4] і Камітэта па замежных справах[5][6]. З 2008 па 2013 год ён таксама працаваў у падкамітэце па еўрапейскіх пытаннях Камітэта па бюджэце. У сваёй парламенцкай групе адказвае за ўсходнееўрапейскі палітычны вектар[7]. У дадатак да даручэнняў камітэтаў Сарацын з 2018 года займае пасаду намесніка старшыні Нямецка-польскай парламенцкай групы сяброўства.

24 чэрвеня 2015 года ўзяў шэфства над Мікалаем Дзядком, беларускім актывістам і палітвязнем[8][9]. 9 ліпеня 2020 года стаў патронам Ігара Лосіка, беларускага блогера і палітычнага зняволенага[10][11].

Іншыя віды дзейнасці

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Manuel Sarrazin | Abgeordnetenwatch(ням.) .
  3. Bundestagsfraktion, Bündnis 90/Die Grünen Infos zur Person(ням.) .
  4. Anton Troianovski (July 23, 2015), German Finance Chief Schäuble’s Tough Tone Heightens Uncertainty Over Bailout The Wall Street Journal(укр.) бел..
  5. German Bundestag - Committee on European Union Affairs(англ.) .
  6. German Bundestag - Foreign Affairs(англ.) .
  7. Bundestagsfraktion, Bündnis 90/Die Grünen Die fachpolitischen SprecherInnen(ням.) .
  8. Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком(бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2015. Праверана 9 верасня 2021.
  9. Bundestag member Manuel Sarrazin: I call for immediate release of Mikalai Dziadok(англ.) . Хартыя'97 (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2016. Праверана 9 верасня 2021.
  10. #WeStandBYyou(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  11. Hungerstreik beendet: Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus!(ням.) . Фонд Генрыха Бёля(укр.) бел. (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  12. German Members Пецярбургскі дыялог(ням.) бел..
  13. Presidium Архівавана 26 жніўня 2019. Southeast Europe Association (SOG).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза 90 — Партыі зялёных
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дортмундзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага