wd wp Пошук:

Мануэль Альмунія

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мануэль Альмунія Рывера (ісп.: Manuel Almunia Rivero; 19 мая 1977, Памплона, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы дзякуючы выступленням за англійскі клуб «Арсенал».

Кар’ера

Мануэль пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе Памплона, выступаючы за фарм-клуб каманды «Асасуна», але за асноўную каманду не гуляў. Затым адзін сезон Мануэль правёў на правах арэнды ў клубе трэцяга дывізіёна «Картахена», а ўлетку 2000 года падпісаў кантракт з клубам «Сабадэль», з таго ж трэцяга дывізіёна. Летам 2001 года перайшоў у «Сельту», якая на той момант была адной з вядучых каманд Прымеры, але так і не згуляў там ніводнай гульні: усе тры сезоны Мануэль правёў у арэндзе ў клубах, як «Эйбар», «Рэкрэатыва» і «Альбасетэ».

14 ліпеня 2004 падпісаў кантракт з «Арсеналам». Дэбютаваў за клуб 27 кастрычніка таго ж года ў гульні Кубка Лігі супраць «Манчэстэр Сіці», у той сезон правёў усе гульні за «Арсенал» у Кубку Лігі. У пачатку сезону 2007/08 стаў першым брамнікам каманды, адстаяўшы канкурэнцыю з боку Енса Лемана.

З 2010 года польскі брамнік Войцех Шчэнсны стаў выцясняць Альмунію з асноўнага складу. 30 верасня 2011 года Альмунія быў аддадзены ў кароткатэрміновую арэнду «Вест Хэм Юнайтэд», асноўны брамнік якога Роберт Грын атрымаў траўму. У канцы кастрычніка, пасля аднаўлення Грына, вярнуўся ў «Арсенал».

Па заканчэнні сезону 2011/2012 Альмунія пакінуў «Арсенал» у стане свабоднага агента, і неўзабаве стаў іграком клуба «Уотфард», за які гуляў на працягу двух сезонаў. Улетку 2014 планаваўся пераход Альмуніі ў «Кальяры», але з-за медыцынскіх праблем ён быў вымушаны завяршыць кар’еру.

Дасягненні

Зноскі

  1. Manuel Almunia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Manuel Almunia // FBref.com
  3. ALMUNIA manuel // Base de Datos del Futbol Argentino

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Уотфард
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Картахена
Катэгорыя·Ігракі ФК Асасуна B
Катэгорыя·Ігракі ФК Альбасетэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Памплоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва
Катэгорыя·Ігракі ФК Сельта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Асасуна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Эйбар
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Сабадэль
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных