wd wp Пошук:

Мамадалі Тапівалдыеў

Мамадалі Тапівалдыеў (03.09.1919, сяло Пандыган(узб.) бел.  — 06.05.1969, сяло Західон(узб.) бел.)  — Герой Савецкага Саюза (15.08.1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі на тэрыторыях Магілёўскай і Віцебскай абласцей, камандзір аддзялення разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады «Чэкіст», партызанская мянушка «Казбек».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў кішлаку Рыштанскага раёна(руск.) бел. Ферганскай вобласці Узбекістана. Узбек. Член КПСС з 1945. Скончыўшы пачатковую школу, працаваў паштальёнам, трактарыстам. У Чырвонай Арміі з 1939 года — механік-кіроўца ў 130-м артылерыйскім палку.

З першых дзён вайны трапіў у акружэнне і прабіваўся ў складзе невялікай групы. Апынуўшыся на Кругляншчыне, з канца 1941 года знаходзіўся ў складзе невялікага партызанскага атрада, які ў далейшым стаў буйным злучэннем народных мсціўцаў — брыгадай «Чэкіст». Атрад дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага і Лепельскага раёна.

М. Тапівалдыеў, скончыўшы школу падрыўнікоў, узначаліў аддзяленне разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады. Брыгада «Чэкіст» вяла баі з ворагам, ратавала мясцовае насельніцтва ад гібелі і вывазу на катаржныя работы ў Германію. Праводзілі аперацыі на чыгунках Мінск — Орша, Орша — Магілёў. 22 чэрвеня 1942 каля вёскі Дыманова Шклоўскага раёна разбілі атрад карнікаў. 25 мая 1943 нанеслі адначасовы ўдар па варожых гарнізонах у населеных пунктахКлімавічы, Таўкачы, Аўчыненкі Шклоўскага раёна. У жніўні 1943 на чыгуначным участку Магілёў — Латва падарвалі 500 рэек.

М. Тапівалдыеў удзельнічаў ва ўсіх баявых аперацыях, мініраваў масты і дарогі, пусціў пад адхон 19 эшалонаў ворага. У рукапашных баях знішчыў 76 гітлераўцаў, узяў у палон аднаго нямецкага генерала. У атрадзе меў партызанскую мянушку Казбек. Пасля чарговай аперацыі любіў кінжалам выразаць імя Казбек на дрэвах і так пакідаць свой след, тым самым трымаў немцаў у страху. За галаву Казбека гітлераўцы абяцалі 50 тысяч рэйхсмарак.

Пасля вайны вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгасу ў Рыштанскім раёне. Трагічна загінуў 6 мая 1969 года.

Сям’я

Ажаніўся з дзяўчынай з вёскі Уйрат(узб.) бел., Рыштанскага раёна Ферганскай вобласці Усманхаджаевай Данахон.

Дзеці : 1 Мамадаліева Мубаракхон (1946—2010) 2 Тапівалдыеў Ахмадалі (1949—2009) 3 Тапівалдыеў Хаміджон (1956—2009) 4 Тапівалдыева Маўлуда (1959 г. н) 5 Тапівалдыеў Хасан (1962 г. н) 6 Тапівалдыева Матлуба (1962 г. н) 7 Тапівалдыеў Фархад (1963 г. н) 8 Тапівалдыеў Кахрамон (1965 г. н.)

Узнагароды

Памяць

Помнік на Алеі герояў у Круглым, Беларусь

Вобраз у кіно

1974 — фільм «Незабытая песня»[1] (Узбекфільм) — у галоўнай ролі Рустам Абдулаевіч Сагдулаеў(руск.) бел.. Ва Узбекістане дэманстраваўся пад назвай «Казбек».

У сакавіку 2021 года ў заключны дзень ХІІІ-га Ташкенцкага міжнароднага кінафестывалю «Жамчужына Шаўковага шляху» «Беларусьфільм» і Узбекскае агенцтва кінематаграфіі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве і пагадненне аб намеры рэалізаваць сумесны праект — поўнаметражны мастацкі фільм з працоўнай назвай «Казбек» (рэжысёр фільма Мухамад Алі Іскандараў(узб.) бел.).

Святлана Мікалаеўна Дудзюк, старшыня Беларускага культурнага цэнтра «Світанак» у Ташкенце, знайшла старыя публікацыі пра ўзбекскага героя. Даведалася, ці засталіся сваякі, ездзіла туды, дзе жыў легендарны Казбек, сустракалася з яго дзецьмі і ўнукамі, якія захоўваюць памяць пра знакамітага продку. Гэтай сустрэчай зацікавіліся ўзбекскія журналісты, і тэма пашырылася да кінапраекта.

Зноскі

  1. Незабытая песня

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ва Узбекістане
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ферганскім вілаеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»