wd wp Пошук:

Малочная вайна

Расійска-беларуская малочная вайна, ці проста «Малочная вайна» — эканамічныя санкцыі расійскага «Расспажыўнагляда» супраць паставак беларускімі вытворцамі малочных прадуктаў у Расію ў чэрвені 2009 года. Назва была папулярызавана расійскімі і беларускімі СМІ.[1]

Сутнасць канфлікту

6 чэрвеня 2009 года расійскі «Расспажыўнагляд» забараніў увоз на тэрыторыю Расіі каля 600 відаў беларускай малочнай прадукцыі. 9 чэрвеня былі прыпынены пастаўкі яшчэ 593 найменняў.

Па словах А. Лукашэнкі, рускія хацелі забраць беларускія малакоперапрацоўчыя заводы: «Дайшло да таго, што малако не будзем у вас купляць, пакуль не аддасце малакаперапрацоўчыя заводы. І гэта на ўзроўні ўраду! Мядзведзяў даслоўна сказаў так: „Мы жадалі б, Аляксандр Рыгоравіч, паўдзельнічаць у інвестыцыях у вашу малакаперапрацоўчую прамысловасць“. Калі ласка. Інвестыцыі ж! А ва ўрадзе канкрэтызавалі — малака не будзе ў Расіі, пакуль не аддасце заводы. Я кажу: „Да спаткання. Так размаўляць мы не дазволім. Будзем, кажу, падыхаць, выліваць гэта малако, але вы так пытанне ставіць не будзеце“».[2]

Расійскія ж улады адмаўляюцца ад нейкіх эканамічных ціскаў. Як паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны доктар Расіі Генадзь Анішчанка, беларускія вытворцы «не перааформілі дазваленчую дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту, якія набылі моц яшчэ ў снежні 2008 года». Як вядома, у Расіі з 17 снежня набыў моц тэхнічны рэгламент, які размяжоўвае паняцці «пітнае малако» і «напоі, адноўленыя з парашковага малака»[3]

Аднак менавіта «рукамі» Генадзя Анішчанкі расійскія ўлады праводзілі эканамічны (а таксама і палітычны) ціск на іншых замежных вытворцаў — малдаўскія і грузінскія віны, грузінскую мінералку, латышскія шпроты і польскую свініну.

Хроніка падзей

Зноскі

  1. Лаўроў запытваецца не лічыць «Малочную вайну» санкцыямі супраць Мінску // Lenta.ru (руск.)
  2. Незыблемая позиция. Интервью Президента российским СМИ. // Советская Белоруссия, 5 чэрвеня 2009
  3. Александр Лукашенко разжегся на молоке. // Коммерсант, 8 чэрвеня 2009
  4. Онищенко отказался от «молочных» переговоров с Минском(руск.)  // «Lenta.ru», 8 чэрвеня 2009 г.
  5. Смаленская мытня не аднаўляла пропуск беларускай малочнай прадукцыі ў Расію // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2009 г.
  6. Белоруссия готова временно отказаться от поставок сухого молока. // КоммерсантЪ, 15 чэрвеня 2009
  7. Анішчанка: У перамовах па малацэ мы бяром тайм‑аўт. // Наша Ніва, 16 чэрвеня 2009
  8. Беларусь уводзіць узмоцнены кантроль на мяжы з Расіяй з 9.00 17 чэрвеня // Наша Ніва, 16 чэрвеня 2009 г.
  9. Запрацавалі мытныя пасты на расійскай мяжы, Радыё Свабода, 17 чэрвеня 2009 г.
  10. Расійскі міністр: Беларусь і Расія заключылі кампраміснае пагадненне адносна малака // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2009 г.
  11. Намеснік кіраўніка Мінсельгасхарча Беларусі: Мы не знаходзім паразумення з Расспажыўнаглядам // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2009 г.
  12. «Малочная вайна» скончана? // Радыё Свабода, 17 чэрвеня 2009 г.
  13. Минск снял усиление таможенного контроля на границе с Россией(руск.)  // «Белорусские новости», 17 чэрвеня 2009 г.
  14. Беларусь возобновила поставки молока в Россию(руск.)  // Lenta.ru, 18 чэрвеня 2009 г.
  15. Психо-сценический жанр Архівавана 21 чэрвеня 2009. // TUT.BY, 18 чэрвеня 2009 г.
  16. Беларускае малако пайшло ў Расію // Радыё Свабода, 18 чэрвеня 2009 г.
  17. Вайна нон-стоп // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2009 г.
  18. Э.Таўпянец: мы разлічваемся за газ у поўным аб’ёме // Радыё Свабода, 18 чэрвеня 2009 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·2009 год у Расіі
Катэгорыя·Малочная прамысловасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·2009 год у Беларусі
Катэгорыя·Беларуска-расійскія адносіны
Катэгорыя·Эканоміка Беларусі