wd wp Пошук:

Малога

Мало́га (руск.: Моло́га[1]) — рака ў Цвярской, Наўгародскай і Валагодскай абласцях Расіі, упадае ў Весьегонскі плёс Рыбінскага вадасховішча на Волзе (злева).

Даўжыня ракі 456 км (да стварэння Рыбінскага вадасховішча — 607 км), плошча вадазбору 29,7 тыс.км². Сярэдні расход вады 172[1] м³/с. Каля горада Усцюжна расход вады складае 131 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 4,134, у вусці — 237 м³/с (аб’ём сцёку 7,48 км³/год)[2]. Выток ракі знаходзіцца непадалёк ад вёскі Ключавая (Цвярская вобласць). Працякае па Малога-Шэкснінскай нізіне. Упадае ў Рыбінскае вадасховішча на рацэ Волга. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі вялікая колькасць азёр.

Буйныя прытокі — Рывіца, Воўчына, Кеза, Сарагожа, Кірва, Кабожа, Чагадашча (левыя); Астрэчына, Осень, Ратыня (правыя).

На рацэ гарады Бежацк, Усцюжна, Пястова.

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 287. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Молога // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Наўгародскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Цвярской вобласці
Катэгорыя·Прытокі Волгі