wd wp Пошук:

Малая Бароніца

Малая Бароніцавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ідута (прыток Ушачы), за 9,5 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля былой[1] вёскі Зарубаўшчына.

Плошча паверхні возера 0,08 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,16 км, даўжыня берагавой лініі 1,52 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,2 м. Аб’ём вады ў возеры 0,18 млн м³. Плошча вадазбору 38,2 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—20 м, на поўначы невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночныя берагі сплавінныя. Дно пясчанае ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 1 м. Астатнюю частку дна ўкрывае гліністы іл. Возера эўтрофнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі. Ручаямі возера злучаецца з азёрамі Ясна і Вялікая Бароніца.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. «Об упразднении населённых пунктов Есеновики и Зарубовщина Ушачского района». Решение Ушачского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 143(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Басейн Ушачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула