wd wp Пошук:

Малады камуніст

«Малады камуніст» — нелегальная газета, орган ЦК КСМЗБ. Выдавалася ў 19241937 на беларускай і рускай мовах (асобныя нумары выходзілі на польскай і яўрэйскай мовах). Напачатку друкавалася ў Мінску і нелегальна перапраўлялася ў Заходнюю Беларусь, потым у падпольнай друкарні ў Вільні. Арганізатар выдання і першы рэдактар В. З. Харужая.

Публікавала рашэнні з’ездаў і пленумаў кіруючых органаў УКП(б), ЛКСМБ, КПП, КПЗБ, КСМЗБ, КІМа, матэрыялы пра рэвалюцыйныя святы, жыццё працоўнай моладзі, заклікала яе да барацьбы супраць капіталістаў памешчыкаў і асаднікаў, да палітычнага тэрору, выступала за вызваленне Заходняй Беларусі з-пад улады Польшчы і ўз’яднанне яе з БССР. Займала прасталінскую пазіцыю ў адносінах да беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый, арганізацый і іх дзеячаў, крытыкавала т.зв. трацкісцка-зіноўеўскі блок, правы ўхіл у УКП(б) (артыкулы «За ленінізм супраць трацкізму» (№ 3-4, 1927), «Аб ленінскім выхаванні КСМЗБ» (№ 1-2, 1929)), даказвала, што без ачышчэння кампартыі ад правых яна не зможа выканаць сваю рэвалюцыйную місію.

Заклікала змагацца з правым ухілам у КСМЗБ (арт. «На барацьбу з праваю небяспекаю ў камсамоле» (№ 3-4, 1929)), інфармавала пра дзейнасць камсамольскіх арганізацый Заходняй Беларусі, давала парады па падрыхтоўцы і правядзенні мітынгаў, дэманстрацый, забастовак (рубрыка «Наша жыццё і барацьба»).

Абвінавачвала А. І. Луцкевіча ў прапагандзе «культурніцтва», «адзінага нацыянальнага фронту», што, на думку газеты, з’яўлялася «буржуазна-кулацкай палітыкай». Падтрымлівала палітычныя рэпрэсіі супраць беларускіх дзеячаў у БССР. Выйшла каля 50 нумароў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1937 годзе
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Газеты на яўрэйскай мове
Катэгорыя·Газеты на польскай мове
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты Беларусі