wd wp Пошук:

Вера Захараўна Харужая

Вера Захараўна Харужая (14 (27) верасня 1903, Бабруйск — снеж. 1942, Віцебск; Псеўданімы: Антолька; Вера; Вераніка Карчэўская; Алеся Шыпшына; Падпольнік; Г. С. Корнилова; Польская камсамолка;) — дзеяч вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску, публіцыстка.

Біяграфія

Скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені (1919). У 1919 настаўнічала на Палессі.

У 1920 удзельнічала ў антыпольскім партызанскім руху. Працавала загадчыкам палітаддзела Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамола. У 1922—1923 у апараце ЦК КСМБ. Член рэдкалегій газеты «Малады араты», супрацоўніца часопісу «Полымя», газеты «Чырвоная змена». У 1923 скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Мінску.

З лютага 1924 на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. З чэрвені 1924 сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, пісала тэксты ўлётак і адозваў. Арганізавала выданне падпольнай газеты КСМЗБ «Малады камуніст». Арыштавана 15.9.1925. На судовых працэсах, якія праходзілі ў Брэсце (1927) і Беластоку (1928), прыгаворана да 8 гадоў турмы. З катаржнай турмы ў Фардоне (Быдгашчанскае ваяв.) вяла перапіску з паплечнікамі па барацьбе і роднымі. У 1930-х частка яе лістоў была сабрана ў кнігу «Лісты на волю» і выдадзена на беларускай, рускай, польскай мовах.

У 1932 у выніку абмену палітвязнямі вярнулася ў Мінск. Для выдавецтва ЦК КПЗБ пісала адозвы, артыкулы, брашуры. Завяршыла пачатыя ў турме публіцыстычныя брашуры «За Чырвоны Кастрычнік на Заходняй Беларусі», «Мы — маладая гвардыя рабочых і сялян», «Увага, школьнікі» (выдадзены ў 1933 на беларускай, украінскай і польскай мовах).

У 1935 выключана з партыі па даносу мужа, Станіслава Адамавіча Скульскага (Мертэнса). Арыштавана органамі НКУС 10.8.1937. Два гады знаходзілася ў Мінскай унутранай турме НКУС. Вызвалена 15.8.1939. З пачаткам вайны ў атрадзе В. Каржа. З вясны 1942 у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У верасні 1942 накіравана ў варожы тыл. Арыштавана 13.11.1942. Закатавана нацыстамі.

Бэз 'Вера Харужая'

У 1960 годзе Харужая была пасмяротна ўзнагароджаная тытулам Героя Савецкага Саюза. У той жа год у гонар Харужай была перайменаваная вуліца Зялёнае Кола ў Мінску.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Вера Захараўна Харужая на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ў Другую сусветную вайну
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі