Малаба́хаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дуброўна (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Цілівіцкага і Сваташыцкага сельсаветаў, цэнтр — вёска Малое Бахава[2]. 16 верасня 1957 года ў склад Баброўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Ерамееўшчына, Карабанавічы і Негаціна), а ў склад сельсавета з Дабрынскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Волева, Вячэрына і Глебава)[3]. 16 верасня 1960 года ў склад Пірагоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова)[4]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Дабрынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Барадзіно, Вячэрына, Глебава, Пішчыкі і Сваташыцы), а ў склад сельсавета з Пірагоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова)[5]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 18 красавіка 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Дуброўна[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1028 чалавек[7], з іх 95,4 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8].