wd wp Пошук:

Пірагоўскі сельсавет

Піраго́ўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пірагі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мардашэвічы, сельсавет перайменаваны ў Мардашэвіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Пірагі, сельсавет перайменаваны ў Пірагоўскі[2]. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Малабахаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Малабахаўскага сельсавета вернуты 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова), а ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны і чыгуначная станцыя Асінаўка)[4]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 8 красавіка 2004 года ў склад Асінторфскага сельсавета перададзена вёска Шабаны[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1362 чалавекі[6], з іх 96,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пірагоўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна