wd wp Пошук:

Малабахаўскі сельсавет

Малаба́хаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дуброўна (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Цілівіцкага і Сваташыцкага сельсаветаў, цэнтр — вёска Малое Бахава[2]. 16 верасня 1957 года ў склад Баброўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Ерамееўшчына, Карабанавічы і Негаціна), а ў склад сельсавета з Дабрынскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Волева, Вячэрына і Глебава)[3]. 16 верасня 1960 года ў склад Пірагоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова)[4]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Дабрынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Барадзіно, Вячэрына, Глебава, Пішчыкі і Сваташыцы), а ў склад сельсавета з Пірагоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова)[5]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 18 красавіка 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Дуброўна[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1028 чалавек[7], з іх 95,4 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  6. Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 18 апреля 2019 г. № 57 О переносе административного центра Малобаховского сельсовета Дубровенского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Малабахаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных