wd wp Пошук:

Макс фон Сюдаў

Карл Адольф «Макс» фон Сюдаў[7] (шведск.: Carl Adolf von Sydow; 10 красавіка 1929, Лунд, Швецыя — 8 сакавіка 2020) — шведскі акцёр, вядомы, у прыватнасці, сваёй сумеснай працай з рэжысёрамі Інгмарам Бергманом і Янам Труэлем. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар» (1988, 2012).

Біяграфія

Сюдаў нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з памеранскай Прусіі. Бацька Карл Вільгельм фон Сюдаў выкладаў фалькларыстыку (у тым ліку скандынаўскую і ірландскую народную музыку) ва ўніверсітэце Лунда, маці Марыя фон Сюдаў (народжаная Грэта Рапэ) была школьнай настаўніцай.

У 1951 г. Макс фон Сюдаў скончыў акцёрскую студыю пры тэатры «Драматэн» у Стакгольме, а ў 1955 годзе пераехаў у Мальмё, дзе пазнаёміўся з Інгмарам Бергманам.

У 1965 годзе ён упершыню пагадзіўся сыграць галоўную ролю ў амерыканскім фільме «Найвялікшая з расказаных гісторый».

Неўзабаве ён з сям’ёй перабраўся ў Лос-Анджэлес.

У сярэдзіне 70-х гадоў ён пераехаў у Рым, дзе пасябраваў з Марчэла Мастраяні і ўдзельнічаў у здымках шматлікіх італьянскіх фільмаў.

Кавалер ордэны Ганаровага легіёна.[8]

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Max von Sydow // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Max Von Sydow // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Fichier des personnes décédées
  4. Max von Sydow, star of The Exorcist and The Seventh Seal, dies aged 90 / пад рэд. K. VinerBritain: 1821. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077; 1354-4322; 1756-3224
  5. Max von Sydow est mortHachette Filipacchi Médias, Hachette, 1949. — ISSN 0397-1635
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. Часцяком прозвішча акцёра транскрыбуецца як Зюдаў, што да некаторай ступені абгрунтавана нямецкім паходжаннем яго бацькоў.
  8. Le comédien suédois Max von Sydow chevalier de la Légion d’honneur

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лундзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Вар
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Акцёры Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных