wd wp Пошук:

Макс Маер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маер. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максіміліян (Макс) Маер (ням.: Maximilian (Max) Meyer; нар. 18 верасня 1995, Обергаўзен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швейцарскага клуба «Люцэрн».

Клубная кар’ера

Маер пачынаў кар’еру ў моладзевай акадэміі обергаўзенскага «Рот-Вайса», адкуль у 2004 годзе перайшоў у «Дуйсбург». У 2009 годзе ён стаў іграком «Шальке 04». У сезоне 2011/12 разам з юнацкай камандай «Шальке» да 19 гадоў ён стаў чэмпіёнам заходняй Бундэслігі, а пазней і Бундэслігі, абгуляўшы ў фінале «Баварыю» з лікам 2:1. У сезоне 2012/13 ён згуляў за гэту каманду ў 15 матчах, забіўшы 11 галоў і аддаўшы 11 галавых перадач, і зноў стаў чэмпіёнам заходняй Бундэслігі.

У снежні 2012 года Маер падпісаў першы прафесійны кантракт з «Шальке 04» да 2015 года[4]. 16 лютага 2013 года ён дэбютаваў за «кобальтавых» у Бундэслізе, замяніўшы Рафаэла на 72-й хвіліне матча супраць «Майнца» (2:2) і адзначыўшыся галавой перадачай. 12 сакавіка 2013 года адбыўся дэбют Маера ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА у зваротным матчы 1/8 фіналу супраць турэцкага «Галатасарая» (2:3). Усяго ў сваім дэбютным сезоне ў Бундэслізе правёў 5 матчаў. Пасля сезона 2012/13 узяў сёмы нумар, што пацвярджае высокі давер у клубе да адоранага і таленавітага паўабаронцы.

7 мая 2013 года Маер падоўжыў кантракт з «Шальке» да 2017 года[5], а ў лістападзе 2013 года — да канца сезона 2017/18.

У маі 2018 года быў адхілены ад трэніровак «Шальке»[6] і па заканчэнні сезона пакінуў клуб. У жніўні 2018 года стаў іграком англійскага клуба «Крыстал Пэлас»[7]. У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе, і ў студзені 2021 года пакінуў англійскі клуб. Неўзабаве далучыўся да «Кёльна», дзе гуляў да канца сезона.

У верасні 2021 года стаў іграком турэцкага «Фенербахчэ», а ў студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дацкі «Міт’юлан» да канца сезона з правам выкупу. У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Люцэрн».

Міжнародная кар’ера

Макс Маер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў. 11 лістапада 2009 года Маер дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Германіі да 15 гадоў, выйдучы на замену на 47-й хвіліне і забіўшы адзін гол[8].

У 2012 годзе ў складзе юнацкай зборнай Германіі да 17 гадоў Маер паехаў на чэмпіянат Еўропы ў Славенію, дзе стаў срэбным прызёрам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым іграком спаборніцтваў[9].

13 мая 2014 года Маер дэбютаваў за нацыянальную зборную Германіі ў матчы супраць зборнай Польшчы[10]. У 2016 годзе ў складзе нямецкай зборнай удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, дзе стаў срэбраным прызёрам.

Дасягненні

Камандныя

Індывідуальныя

Зноскі

  1. Max Meyer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maximilian Meyer // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1047897245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 снежня 2014.
  4. Schalke verlangert mit Juwel Meyer — kicker
  5. Farfan und Uchida startklar — Meyer verlangert — kicker
  6. «Шальке» отстранил Майера от тренировок до конца сезона. Он сказал, что клуб его запугивает. by.tribuna.com
  7. «Кристал Пэлас» объявил о переходе Майера. by.tribuna.com
  8. Spielbericht der deutschen U-15 gegen Estland — transfermarkt.de
  9. 2012: Макс Майер — UEFA.com Архівавана 2 чэрвеня 2013.
  10. It was fun — Low praises Germany youngsters after Poland draw Архівавана 4 ліпеня 2014.. Goal

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Обергаўзене
Катэгорыя·Ігракі ФК Міт’юлан
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04 II
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Кёльн
Катэгорыя·Ігракі ФК Люцэрн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Германіі