wd wp Пошук:

Максім Уладзіміравіч Шышлоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Шышлоў (нар. 17 лютага 1996, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Ізалятар» з Багухвалы.

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, у юнацкім узросце трапіў у склад гродзенскага «Нёмана». З 2015 года пачаў выступаць за дубль гродзенскага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе дубля, стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе быў трэцім брамнікам.

У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2018 года на правах арэнды перабраўся ў бабруйскую «Белшыну»[3]. Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Руслана Капанцова, аднак пазней стаў займаць месца ў асноўным складзе.

У пачатку 2019 года, пасля вяртання з арэнды, зноў стаў трэніравацца з «Нёманам». У сакавіку 2019 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з гродзенскім клубам[4]. Застаўся на сезон 2019 у складзе «Нёмана» ў якасці другога брамніка, аднак у сувязі з хваробай Сяргея Курганскага правёў першыя два матчы ў Вышэйшай лізе — супраць «Гомеля» (3:2) і салігорскага «Шахцёра» (0:3). У далейшым звычайна заставаўся ў запасе, прыцягваўся таксама да гульняў дубля.

У лютым 2020 года быў арандаваны «Слонімам-2017»[5], дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў з клубам кантракт[6]. Быў рэзервовым брамнікам, за сезон 2021 правёў 6 матчаў (5 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку Беларусі). У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[7].

У лютым 2022 года вярнуўся ў «Слонім-2017»[8]. Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[9], а ў жніўні далучыўся да «Ізалятара» з Багухвалы з пятага дывізіёна Польшчы[10].

Міжнародная кар’ера

У 2017 годзе прыцягваўся да складу моладзевай зборнай Беларусі, дзе з’яўляўся другім брамнікам пасля Дзяніса Шчарбіцкага. 31 мая 2017 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную, калі ў таварыскай сустрэчы з Расіяй (0:7) выйшаў на поле ў пачатку другога тайма і быў заменены на 83-й хвіліне.

У ліпені 2017 года ў складзе другой зборнай Беларусі паехаў на міжнародны турнір у Тайланд, аднак быў трэцім брамнікам у складзе і на полі не з’яўляўся.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльНёманБеларусь7-8
2016дубльНёманБеларусь27-21
2017 (1)дубльНёманБеларусь20-27
2017 (2)Д2ГранітБеларусь8-11
2018Д2БелшынаБеларусь14-10
2019Д1НёманБеларусь3-5
2020Д2Слонім-2017Беларусь23-23
2021Д1СлавіяБеларусь5-10
2022 (1)Д2Слонім-2017Беларусь7-17

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Зноскі

  1. Maksim Shishlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вратарь “Немана” остаток сезона проведет в аренде в “Граните”
  3. “Неман” отдал Шишлова и Бетеню в аренду, прекращена аренда Забелина в “Смолевичи”
  4. Копач и Шишлов подписали трехлетние контракты с “Неманом”
  5. “Неман” отдал вратаря в аренду “Слониму-2017”
  6. Вратарь Шишлов подписал контракт со “Славией”
  7. Шишлов покинул “Славию”
  8. Вратарь Шишлов перешел в “Слоним-2017”
  9. Шишлов покинул “Слоним-2017”
  10. Самые известные белорусы, не так давно уехавшие покорять польский “минор”
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ізалятар Багухвала
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе