wd wp Пошук:

Максім Віталевіч Паўлавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлавец. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Паўлавец (нар. 8 жніўня 1996, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў пінскай «Хвалі», а ўлетку 2013 года перайшоў у клуб «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2014 года ўслед за галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам перабраўся ў мазырскую «Славію», дзе стаў трывала з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

Сезон 2015 распачаў у дублі мазыран. 10 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Шахцёра» (1:6). Усяго ў сезоне 2015 сем разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 пачынаў як ігрок ратацыі, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе мазыран.

У лютым 2018 года пачаў трэніравацца разам з пінскай «Хваляй» і ў выніку перайшоў у родны клуб на правах арэнды[2]. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе пінчукоў. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца перарве футбольную кар’еру з-за службы ў арміі[3].

У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе быў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[5]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, са жніўня стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракт пакінуў клуб[6].

У красавіку 2022 года папоўніў склад «Крумкачоў»[7].

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4) і адзначыўшыся галявой перадачай.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 (1)Д2Хваля30
2013 (2)Д2Смалявічы-СТІ60
2014Д2Славія140
2015Д1Славія70
2016Д1Славія120
2017Д1Славія190
2018Д2Хваля240
2020Д2Граніт250
2021Д2Хваля300

Зноскі

  1. Maksim Pavlovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. В “Волне” пополнение Архівавана 18 сакавіка 2019.
  3. Три игрока продлили контракты с “Волной”, Куган покинул команду
  4. Ряды команды пополнили четыре игрока
  5. Гусев и Павловец подписали соглашения с “Волной”, Демков покинул команду
  6. Виталий Рушницкий и Максим Павловец покинули “Волну”
  7. Максим Павловец – игрок «Крумкачоў»
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных