У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлавец. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Паўлавец (нар. 8 жніўня 1996, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».
Пачынаў кар’еру ў пінскай «Хвалі», а ўлетку 2013 года перайшоў у клуб «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2014 года ўслед за галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам перабраўся ў мазырскую «Славію», дзе стаў трывала з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
Сезон 2015 распачаў у дублі мазыран. 10 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Шахцёра» (1:6). Усяго ў сезоне 2015 сем разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 пачынаў як ігрок ратацыі, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе мазыран.
У лютым 2018 года пачаў трэніравацца разам з пінскай «Хваляй» і ў выніку перайшоў у родны клуб на правах арэнды[2]. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе пінчукоў. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца перарве футбольную кар’еру з-за службы ў арміі[3].
У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе быў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[5]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, са жніўня стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракт пакінуў клуб[6].
У красавіку 2022 года папоўніў склад «Крумкачоў»[7].
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4) і адзначыўшыся галявой перадачай.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 (1) | Д2 | Хваля | 3 | 0 | |
2013 (2) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 6 | 0 | |
2014 | Д2 | Славія | 14 | 0 | |
2015 | Д1 | Славія | 7 | 0 | |
2016 | Д1 | Славія | 12 | 0 | |
2017 | Д1 | Славія | 19 | 0 | |
2018 | Д2 | Хваля | 24 | 0 | |
2020 | Д2 | Граніт | 25 | 0 | |
2021 | Д2 | Хваля | 30 | 0 | |