wd wp Пошук:

Максім Андрэевіч Лукашэвіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэвіч. Максім Лукашэвіч (нар. 28 сакавіка 1992, Дзяржынск) — беларускі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Няптунас» з Клайпеды.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным Дзяржынску, аднак ужо ў юнацкім узросце трапіў у футбольную школу «Змена» (пазней «Мінск»), з 2009 года выступаў за дубль клуба. У 2012 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 чэрвеня 2012 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», выйшаўшы на замену ў другім тайме пры ліку 4:1, аднак пасля гэтага сталічныя футбалісты прапусцілі тры галы, і матч скончыўся ўнічыю 4:4. Пазней згуляў яшчэ толькі адзін матч за аснову, у другой палове 2012 года гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», пасля чаго пакінуў «Мінск».

У пачатку 2013 года перабраўся ў Літву, стаўшы іграком таўрагскага «Таўраса», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Аляксандр Бразевіч. Па выніках сезона 2013 «Таўрас» стараціў месца ў A Лізе. У першай палове 2014 года гуляў за «Рэчыцу-2014» у беларускай Першай лізе пад кіраўніцтвам Бразевіча, пасля чаго вярнуўся ў «Таўрас», за які выступаў ужо ў Першай лізе Літвы.

У 2015—2017 працягваў выступаць у Першай лізе Літвы, гуляў за «Шылуце» і «Палангу». Па выніках сезона 2017 «Паланга» перамагла ў другім дывізіёне і выйшла ў A Лігу, аднак Максім у сярэдзіне сезона пакінуў каманду і стаў іграком клайпедскага «Караласа». За тры гады забіў у Першай лізе 59 галоў.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. У першай палове сезона 2018 нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, выступаў за дубль. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. У сезоне 2019 гуляў пераважна за дубліруючы склад, зрэдку з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[4].

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком славацкага клуба «Свіднік», аднак так і не згуляў за яго. У ліпені 2020 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смаргоні»[5], дзе трывала з’яўляўся на полі.

У лютым 2021 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра»[6], а ў чэрвені таго ж года зноў апынуўся ў Літве, далучыўшыся да клайпедскага «Няптунаса»[7].

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Улетку 2012 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Зноскі

  1. 1 2 https://www.fcneman.by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/483.html
  2. Максим Лукашевич стал игроком “Немана”
  3. “Неман” продлил контракт с Максимом Лукашевичем
  4. Максим Лукашевич покинул “Неман”
  5. Максим Лукашевич перешел в “Сморгонь”
  6. Максим Лукашевич перешел в рогачевский “Днепер”
  7. Максим Лукашевич перешел в литовский “Няптунас”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Каралас Клайпеда
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шылуце
Катэгорыя·Ігракі ФК Паланга
Катэгорыя·Ігракі ФК Няптунас Клайпеда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Свіднік
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрас Таўраге
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных