wd wp Пошук:

Максім Анатолевіч Валадзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валадзько. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Валадзько (нар. 10 лістапада 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца андорскага клуба «Санта Калома». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2014—2021).

Клубная кар’ера

З 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, зрэдку прыцягваўся і да асноўнага складу. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў мінскім клубе СКВІЧ у Першай лізе. Галоўны трэнер СКВІЧа Сяргей Бароўскі стаў выкарыстоўваць Максіма як флангавага абаронцу (да таго той быў паўабаронцам).

Пасля вяртання з арэнды ў сезоне 2013 стаў трывала праходзіць у асноўны склад барысаўскага клуба. Спачатку выходзіў на замену, а пачынаючы са жніўня 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.

У пачатку сезона 2014 месца асноўнага левага абаронцы барысаўчан заняў Філіп Младэнавіч, а Валадзько стаў пераважна выхадзіць на замену ў паўабарону. Улетку 2014 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы (часам нават правага ўскрайняга нападніка), але пад канец сезона вярнуўся на месца левага абаронцы.

У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2016 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, выступаючы ў асноўным на розных пазіцыях ля левага краю. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе каманды стаў запасным іграком і рэдка з’яўляўся на полі. У чэрвені 2020 года падоўжыў кантракт з «Арсеналам» да канца сезона[6], па заканчэнні якога ў ліпені 2020 года пакінуў клуб[7].

Пасля сыходу з «Арсенала» некаторы час трэніраваўся з «Хімкамі», а ў кастрычніку 2020 года далучыўся да «Тамбова»[8]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пасля стаў выхадзіць у стартавым складзе.

У лютым 2021 года далучыўся да БАТЭ і хутка падпісаў кантракт[9]. Не меў трывалага месца ў стартавым складзе, нярэднка выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[10].

У жніўні 2022 года стаў іграком андорскага клуба «Санта Калома»[11].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[12]. Дэбютаваў у зборнай 18 лістапада 2014 года ў таварыскім матчы супраць Мексікі (3:2), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.

Дасягненні

Зноскі

  1. Maksim Volodjko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maksim Valadzko // FBref.com
  3. Maksim Volodko // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Максим Володько продлил контракт с БАТЭ
  5. Максим Володько стал игроком тульского “Арсенала” Архівавана 14 студзеня 2019.
  6. Максим Володько продлил контракт с тульским “Арсеналом”
  7. Максим Володько покинул тульский “Арсенал”
  8. Максим Володько перешел в “Тамбов”
  9. Максим Володько вернулся в БАТЭ
  10. БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в “Химки”
  11. Футбол. Максим Володько официально подписал контракт с клубом “Санта-Колома” из Андорры
  12. Глеб и Брессан не вызваны в сборную Беларуси, Сигневич, Путило и Янушкевич – в составе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Тула
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тамбоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Санта Калома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы