wd wp Пошук:

Максім Аляксандравіч Мякіш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Мякіш (нар. 3 сакавіка 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у пачатку 2015 года адправіўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. У ліпені 2017 года пасля завяршэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль, таскама прыцягваўся да асноўнай каманды. 4 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (0:2).

У пачатку 2018 года пакінуў «Нёман» і адправіўся на прагляд у партугальскую «Лейрыю», з якой у красавіку падпісаў кантракт[2]. Выступаў за моладзевую каманду партугальскага клуба. У лютым 2019 года, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў іграком барысаўскага БАТЭ[3], дзе гуляў за дубль.

Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай барысаўчан. У сакавіку 2020 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[5], дзе пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў у трох матчах у Вышэйшай лізе. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Славію»[6]. Планавалася, што паўабаронца можа сысці ў арэнду ў іншы клуб, аднак у выніку стаў гуляць за дубль БАТЭ.

У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у «Іслач», у лютым далучыўся да гэтага клуба на правах арэнды[7]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, пазней стаў нярэдка выхадзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[8].

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», які ў лютым выкупіў паўабаронцу ў БАТЭ[9].

Міжнародная кар’ера

У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2)Д1НёманБеларусь20
2019дубльБАТЭБеларусь283
2020 (1)Д1СлавіяБеларусь30
2020 (2)дубльБАТЭБеларусь60
2021Д1ІслачБеларусь221

Зноскі

  1. Maksim Myakish // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Максим Мякиш подписал контракт с португальской “Лейрией”
  3. Мякиш подписал контракт с БАТЭ
  4. Мякиш и Малькевич продлили контракт с БАТЭ
  5. “Славия” арендовала у БАТЭ трех игроков
  6. Мякиш покинул “Славию”
  7. Четыре игрока БАТЭ перешли в “Ислочь”
  8. Шалашников, Мякиш и Герасимов покидают “Ислочь”
  9. “Торпедо-БелАЗ” выкупил у БАТЭ права на Мякиша

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Уніян Лейрыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы