wd wp Пошук:

Майсей Саламонавіч Альтшулер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альтшулер. Майсей Саламонавіч Альтшулер (руск.: Моисей Соломонович Альтшулер; нар. 21 жніўня 1922, Пераяслаў, Кіеўская губерня, УССР) — савецкі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 жніўня 1922 года ў г. Пераяслаў Кіеўскай губерні УССР.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Скончыў у 1952 годзе Маскоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва па класе прафесара М. Г. Манізера[2]. Член Саюза мастакоў СССР[1] з 1957[2] года.

У 1988 годзе з’ехаў у ЗША[1].

Творчасць

Аўтар помніка Карлу Марксу[ru] ў Растове-на-Доне (1959, архітэктар М. А. Мінкус); помніка будаўнікам Волжскай ГЭС у Валгаградзе (1962; сааўтары І. Д. Бродскі, Д. І. Нарадзіцкі), помнікаў Пушкіну ў былым маёнтку Ганчаровых у Палатняным Заводзе, Яраслаўлі, Бендэрах[ru], помнікаў пагранічнікам (1972) і «Вызваленне» ў Брэсце, помнікаў У. І. Леніну ў Баранавічах (1960) і Пінску, мемарыяла «Вартавым граніц»[ru] у Брэсце (1971; архітэктары А. Гарбачоў, М. Мілавідаў), мемарыяльнага комплекса ва ўрочышчы «Гай» (1972), скульптур А. Пушкіна і Шалом-Алейхема.[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 ПАМЯТНИК СТРОИТЕЛЯМ ВОЛЖСКОЙ ГЭС
  2. 1 2 Скульптурная летопись края / О. А. Кудзоев, А. С. Ваганов. — Челябинск : Юж.-Урал. кн. изд-во, 1989. — 238,[1] с., [16] л. ил.; 21 см; ISBN 5-7688-0158-8
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі МДМПА імя С. Р. Строганава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пераяславе
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы