wd wp Пошук:

Магнус Энкель

Кнут Магнус Энкель (шведск.: Knut Magnus Enckell; 9 лістапада 1870, Фрэдэрыксхамн — 27 лістапада 1925, Стакгольм) — фінскі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вікарыя, быў малодшым з 6 сыноў. Жывапіс вывучаў у Хельсінкі (18891891). Першыя свае працы малады мастак стварае ў традыцыях натуралістычнай школы. У 1891 годзе з’яжджае ў Парыж, дзе паступае ў Акадэмію Жуліяна; сярод яго выкладчыкаў тут — Жуль Жазеф Лефеўр і Бенжамен Канстан. У гэты перыяд Энкель захапляецца сімвалізмам, падпадае пад уплыў містыцызму Жазефена Пеладана і творча — жывапісу Пюві дэ Шавана і Эдуарда Манэ.

У 1893 годзе Энкель ізноў наведвае Парыж. Расчараваўшыся ў парыжскім містыцызме, мастак у 18941895 гадах здзяйсняе вандраванне па Італіі, наведвае Мілан, Венецыю і Фларэнцыю, а затым з’яжджае ў Швейцарыю і Германію, дзе знаёміцца з працамі Арнольда Бёкліна. На мяжы XIX—XX стагоддзяў Энкель парывае з сімвалізмам, і яго жывапіс набывае яркія фарбы, характэрныя для постімпрэсіянізму. У 1907 годзе Энкель атрымлівае заказ на стварэнне фрэсак для прыалтарнай прыбудоўкі ў Саборнай царкве Тамперэ. На гіганцкай карціне памерам 10 на 4 м мастак намаляваў Уваскрашэнне з мёртвых і Узнясенне на нябёсы прадстаўнікоў усіх рас чалавечых.

Галерэя

Зноскі

  1. Register of the Artists’ Association of Finland
  2. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Мастакі Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хаміне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна