wd wp Пошук:

Магда Вашарыева

Магда Вашарыева (славацк.: Magda Vášáryová; нар. 26 жніўня 1948) — славацкая актрыса, паітык і дыпламат.

Біяграфічныя звесткі

Здымацца ў кіно пачала дзіцем, грала больш як у 30 мастацкіх фільмах. Пасля ролі ў фільме «Птушкі, сіроты і дурні» яе выключылі з універсітэту, а фільм быў забаронены да паказу да 1989 года. Фільм расказвае пра трох чалавек, якія асірацелі ў выніку палітычнага гвалту.

Пазней Магдзе Вашарыевай удалося скончыць вучобу, але працягнуць працу ва ўніверсітэце ёй не дазволілі. Пасля інтэрвэнцыі савецкіх войск у Чэхаславакію ў 1968 годзе Магда Вашарыева мела магчымасць эміграваць у Італію на запрашэнне Федэрыка Феліні, але адмовілася.

Падчас Аксамітнай рэвалюцыі брала ўдзел у дзейнасці Таварыства супраць гвалту, а ў 1990 годзе Вацлаў Гавел прызначыў яе паслом Чэхаславакіі ў Аўстрыі. Потым Магда Вашарыева працавала паслом у Польшчы і дзяржсакратаром у МЗС. Выкладае сацыялогію ў CEVRO INSTITUT’е (Прага).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13474845X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Magda Vasary // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13474845X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Славакіі
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Дыпламаты Славакіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Палітыкі Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 класа