Магда Вашарыева (славацк.: Magda Vášáryová; нар. 26 жніўня 1948) — славацкая актрыса, паітык і дыпламат.
Здымацца ў кіно пачала дзіцем, грала больш як у 30 мастацкіх фільмах. Пасля ролі ў фільме «Птушкі, сіроты і дурні» яе выключылі з універсітэту, а фільм быў забаронены да паказу да 1989 года. Фільм расказвае пра трох чалавек, якія асірацелі ў выніку палітычнага гвалту.
Пазней Магдзе Вашарыевай удалося скончыць вучобу, але працягнуць працу ва ўніверсітэце ёй не дазволілі. Пасля інтэрвэнцыі савецкіх войск у Чэхаславакію ў 1968 годзе Магда Вашарыева мела магчымасць эміграваць у Італію на запрашэнне Федэрыка Феліні, але адмовілася.
Падчас Аксамітнай рэвалюцыі брала ўдзел у дзейнасці Таварыства супраць гвалту, а ў 1990 годзе Вацлаў Гавел прызначыў яе паслом Чэхаславакіі ў Аўстрыі. Потым Магда Вашарыева працавала паслом у Польшчы і дзяржсакратаром у МЗС. Выкладае сацыялогію ў CEVRO INSTITUT’е (Прага).