.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан. Магдалена Андэрсан (шведск.: Magdalena Andersson; нар. 23 студзеня 1967) — шведскі палітык, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі, Прэм’ер-міністр Швецыі з 2021 года па 2022.
Стала на чале кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі 4 лістапада 2021 года, прыйшоўшы на змену былому прэм’ер-міністру Стэфану Лёвену. 24 лістапада дэпутаты парламента Швецыі абралі Магдалену Андэрсан новым прэм’ер-міністрам краіны. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе[8]. Аднак ужо праз некалькі гадзін Партыя зялёных выйшла з кааліцыйнага ўрада, што аўтаматычна азначае адстаўку прэм’ера[9].
29 лістапада cпікер рыксдага Андрэас Норлен пасля сустрэчы з лідарамі васьмі шведскіх партый у чацвер, 25 лістапада паўторна высунуў Магдалену Андэрсан на пасаду прэм’ер-міністра. У гэты жа дзень парламент паўторна прагаласаваў за яе прызначэнне[10]. Супраць яе кандыдатуры прагаласавалі 173 дэпутаты, за — 101, 75 устрымаліся[11].