wd wp Пошук:

Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў

Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў (руск.: Магомедхабиб Зайнудинович Кадимагомедов; нар. 26 мая 1994, Хуштада, Дагестан, Расія) — расійскі, затым беларускі барэц вольнага стылю.

Спартыўная біяграфія

Магамедхабіб Кадзімагамедаў нарадзіўся ў дагестанскім сяле Хуштада ў аварскай сям’і[1]. Спачатку займаўся футболам, а ў 7 гадоў перайшоў у вольную барацьбу. У 13 гадоў выйграў юнацкае першынство Расіі па вольнай барацьбе. У 2011 годзе ён пераехаў у Махачкалу і пачаў трэніравацца ў СШАР № 3 пад кіраўніцтвам Гасана Абдулбасірава і Мусліма Амірасланава[2].

У 2014 годзе ён выйграў некалькі міжнародных турніраў сярод дарослых. У далейшым станавіўся прызёрам турніраў «Аляксандр Мядзведзь» у Мінску, «Сцяпан Саркісян» у Арменіі, «Алі Аліеў» у Каспійску і Межкантынентальнага кубку ў Хасавюрце. У 2017 годзе перамог на чэмпіянаце Расіі ў катэгорыі да 70 кг, аднак на чэмпіянаце свету ў Парыжы заняў 7 месца[2].

Скончыў факультэт фізкультуры Дагестанскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[d]. Майстар спорту Расіі міжнароднага класа.

У 2018 годзе з-за высокай канкурэнцыі ў расійскай зборнай пераехаў у Беларусь[1], дзе ў 2019 годзе атрымаў від на жыхарства. У Беларусі ён стаў трэніравацца ў Гродзенскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе «Абухава» пад кіраўніцтвам Аляксандра Журуна. У 2020 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі па вольнай барацьбе і чэмпіёнам Еўропы ў катэгорыі да 79 кг, у снежні заваяваў бронзавы медаль Кубка свету.

У 2020 годзе залічаны ў Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву. З’яўляецца членам нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь і стыпендыятам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. У цяперашні час трэніруецца пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Жуматая Шубаева[2].

Магамедхабіб Кадзімагамедаў (крайні справа ў верхнім шэрагу) на беларускай паштовай марцы 2021 года

На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года заваяваў сярэбраны медаль у катэгорыі 69—74 кг[2].

Асноўныя дасягненні

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў Беларусі, якія выступаюць за дзеючую ўладу краіны пасля падаўленняў апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе[3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)[4], граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2021)[5].

Зноскі

  1. 1 2 Алексей Белоусов. Кто такой Магомедхабиб Кадимагомедов, который принес Беларуси серебро Олимпиады в Токио в вольной борьбе(руск.) . Комсомольская правда (6 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 4 Светлана Вакула, Наталия Аплевич. Кадимагомедов Магомедхабиб (Обухово, Гродненский район) принес в копилку Беларуси серебряную медаль.(руск.) . Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома (6 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
  3. Подписи(нявызн.). Открытое обращение спортивной общественности Беларуси. Праверана 13 жніўня 2021.
  4. Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  5. Наталья Аплевич. Ведущие спортсмены и тренеры принеманского края отмечены высшими наградами Гродненской области(руск.) . Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома (20 студзеня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Барцы Беларусі
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па барацьбе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дагестане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Барцы Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Майстры спорту Расіі міжнароднага класа
Катэгорыя·Чэмпіёны Беларусі па барацьбе
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка