wd wp Пошук:

Ліям Нісан

Уільям Джон «Ліям» Нісан (англ.: William John “Liam” Neeson нар. 7 чэрвеня 1952 г.)[2] — ірландскі акцёр, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.

Біяграфія

Уільям Джон Нісан нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 года ў горадзе Бэлімена, Паўночная Ірландыя. У школьныя гады захапляўся боксам, аднойчы нават зламаў нос. Але нягледзячы на гэта, ён усё ж дамогся пэўных поспехаў — выйграў у сваёй вагавай катэгорыі юнацкі чэмпіянат па боксе сярод аматараў. Аднак бокс не быў яго адзіным запалам — другі быў тэатр. Нават пасля школы ён гуляў у маленькіх аматарскіх трупах. Нісан вучыўся ў Каралеўскім універсітэце, што ў Белфасце, аднак быў адлічаны за хранічную непаспяховасць. У 1976 Ліям пачынае гуляць у белфасцкім тэатры «Lyric Players». Праз пару гадоў ён пераязджае ў Дублін і прымаецца працаваць у мясцовым «Abbey Theatre». Там яго заўважае рэжысёр Джон Бурмен і прапануе згуляць ролю сэра Гавейна, рыцара ў фільме «Экскалібур», які выходзіць на экраны ў 1981 годзе.

У 1999 годзе ён быў удастоены звання афіцэра Ордэна Брытанскай Імперыі ад каралевы Елізаветы II. У 2008 годзе Амерыканскі фонд Ірландыі удастоіў Ліяма Нісана прэміі выканаўчых мастацтваў за ўклад у мастацтва ў Ірландыі.

Кінакар’ера

Ліям Нісан у верасні 2008-га

Пачынаючы з канца 1970-х гадоў Ліям Нісан зняўся ў больш чым 70 фільмах.

Вядомасць прыйшла да яго пасля ролі Оскара Шындлера ў фільме 1993 года «Спіс Шындлера»[3], і з тых часоў ён з’явіўся ў многіх папулярных фільмах, такіх як «Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза», «Банды Нью-Ёрка», «К-19», «Царства нябеснае», «Бэтмен: Пачатак», «Каханне насамрэч» і іншых.

Асабістае жыццё

Удавец — яго жонкай была Наташа Рычардсан, якая 16 сакавіка 2009 г. атрымала сур’ёзную чэрапна-мазгавую траўму на гарналыжным курорце Мон-Трэмблан ў Квебеку, памерла 18 сакавіка (19 сакавіка). Ад шлюбу ў Ліяма Нісана засталося двое сыноў — Дэніэл і Майкл.

Ліям Нісан з’яўляецца вялікім фанам англійскага футбольнага клуба Ліверпул[4].

Ліям нарадзіўся ў сям’і глыбока веруючых каталікоў, але яго заўсёды цікавіў іслам[5]. Хадзілі чуткі, што ён змяніў веру падчас апошняй паездкі ў Турцыю, але сам ён адмовіў гэта.[6]

Зараз Ліям Нісан жыве ў Мілбруку, штат Нью-Ёрк.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. Morales, Tatiana. Liam Neeson On Kinsey (нявызн.), CBS News (15 December 2004). Праверана 16 October 2010.
  3. de Vries, Hilary (3 July 1993). «Liam -Neeson». Newsday.
  4. Grieving Liam Neeson looks downcast as he leaves The Ivy alone (нявызн.), Daily Mail (6 April 2009). Праверана 22 February 2011.
  5. Liam-Neeson considers converting Islam (нявызн.) (недаступная спасылка). Dailymail.co.uk (26 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2014. Праверана 30 студзеня 2014.
  6. https://english.alarabiya.net/en/life-style/entertainment/2015/01/13/Exclusive-Liam-Neeson-I-am-not-converting-to-Islam-

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бэлімене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Акцёры Паўночнай Ірландыі
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы