wd wp Пошук:

Лісіцкае

Лісіцкае, Лісіца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка каля вёскі Лучай.

Плошча 0,85 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,67 км. Найбольшая глыбіня глыбіня 5,1 м, сярэдняя 2,7 м. Плошча вадазбору 6,25 км². Аб’ём вады 2,28 млн м³.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, спадзістыя, разараныя. Паўднёва-заходнія берагі стромкія і тэрасаваныя. Берагі возера пясчаныя і пясчана-галечныя, вышынёй да 0,3 м. Вакол возера часткова забалочаная пойма шырынёй 10—500 м. Дно мае плаўны нахіл да сярэдзіны возера, мелкаводдзе пясчанае, глыбей выслана ілам. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 20 % плошчы возера да глыбіні 1,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 85 м, месцамі адсутнічае. На захадзе з возера выцякае ручай у возера Лучай. У паўднёва-заходняй частцы пачынаецца канал, злучаючы Лісіцкае з возерам Баб’е.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, карась, плотка, лінь, акунь рачны, джгір. Зарыблялася сазаном.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Лучай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна