wd wp Пошук:

Лісп

Лісп (англ.: LISP, гістарычна назва запісваецца вялікімі літарамі) — сямейства камп’ютарных моў праграмавання высокага ўзроўню. Адметнай асабклівасцю моў з’яўляюцца выключнае ўжыванне прэфікснай польскай натацыі і звычайных (круглых) дужак.[1] Першыя спецыфікацыі мовы створаны ў 1958 годзе.[2]

Першапачаткова мова Лісп была створана ў якасці зручнай матэматычнай натацыі для камп’ютарных праграм, пад уплывам пазначэнняў, ужываных у лямбда-злічэнні Алонза Чорча. Мова хутка стала папулярнай сярод даследчыкаў штучнага інтэлекту.

Назва мовы паходзіць ад англ.: LISt Processor — апрацоўшчык спісаў. Звязаныя спісы з’яўляюцца адной з асноўных структур дадзеных мовы Лісп.

Зноскі


  1. Edwin D. Reilly (2003). Milestones in computer science and information technology. Greenwood Publishing Group. pp. 156–157. ISBN 978-1-57356-521-9. http://books.google.com/books?id=JTYPKxug49IC&pg=PA157.
  2. SICP: Foreword(нявызн.) (недаступная спасылка). — «Lisp is a survivor, having been in use for about a quarter of a century. Among the active programming languages only Fortran has had a longer life.»  Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2001. Праверана 5 лістапада 2015.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мовы праграмавання паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Мовы праграмавання