wd wp Пошук:

Алонза Чорч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чорч. Алонза Чорч (Alonzo Church; 14 чэрвеня 1903, горад Вашынгтон, ЗША11 жніўня 1995) — амерыканскі логік і матэматык.

Біяграфія

З 1936 рэдактар часопіса «The journal of symbolic logic» («Часопіс сімвалічнай логікі»). 3 1939 прафесар Прынстанскага, з 1967 Каліфарнійскага ўніверсітэтаў.

Навуковая дзейнасць

У 1935 абгрунтаваў палажэнне і невырашальнасць «масавай праблемы» ў выпадку, калі не існуе (або не можжа быць) алгарытму для вырашэння ўсіх адзінкавых праблем, якія ўваходзяць у яе склад. Развіў ідэю аб аддзяленні паняцця функцыі ад паняцця мноства, у 1936 прапанаваў асноўныя гіпотэзы тэорыі вылічальнаых функцый (т.зв. тэзіс Чорча), паводле якой кожная эфектыўна вылічальная функцыя з’яўляецца агульнарэкурсіўнай (вызначанай для ўсіх натуральных значэнняў аргумента). У працы «Уводзіны ў матэматычную логіку» (т. 1, 1956) абгрунтаваў метады матэматычнай логікі вызначыў яе першасныя паняцці, сфармуляваў правілы лагічнага аперыравання (злічэння) з выказваннямі простымі (гл. логіка выказванняў) і раздзеленымі на суб’ект і прэдыкат (гл. логіка прэдыкатаў). Вызначыў такія катэгорыі, як канстанты і пераменныя функцыі, сімвалы, аператары, квантары, несупярэчлівасць і паўната сістэмы аксіём і інш., прапанаваў для лагічных мэт ужываць спецыяльна створаную фармалізаваную мову. Яго даследаванні паўплывалі на развіццё матэматычнай, камбінаторнай і мадальнай логікі, тэорыі алгарытмаў, семантыкі лагічнай.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Introduction Alonzo Church: Life and Work
  4. Find a Grave — 1995.
  5. http://nassauchurch.org/about/princetoncemetery/interment-records/
  6. 1 2 3 4 5 6 Wikipedia — 2001. Праверана 12 жніўня 2019.
  7. 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive
  8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  9. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Амстэрдамскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Логікі ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя на Прынстанскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Агая
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня