wd wp Пошук:

Ліпучка

Ліпу́чка[3], Турыца[4] (Lappula) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом шаравата-зялёнага колеру. Лісце вузкае, простае, лінейчатае або ланцэтападобнае, чаргаванае. Кветкі дробныя, з 5[5] пялёсткамі, блакітныя, зрэдку белаватыя, сабраныя ў верхавінкавыя завіткі. Лісце і кветкі раслін пакрытыя жорсткім валаскамі. Плод — чатырохарэшак з шыпамі, добра прычэпліваючыміся да адзежы чалавека і поўсці жывёл

Арэал

Налічвае каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі[4]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від (пустазелле) — ліпучка вожыкападобная (Lappula squarrosa)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 278.
  5. Ліпучка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бурачнікавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Аўстраліі