wd wp Пошук:

Лінда Дэй Джордж

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джордж. Лінда Луіза Дэй Джордж (англ.: Lynda Louise Day George; нар. 11 снежня 1944, Сан-Маркас[en], Тэхас, ЗША) — амерыканская акцёрка тэлебачання і кіно, чыя кар’ера доўжылася тры дзесяцігоддзі з 1961 па 1988 год. Найбольш вядомая па ролі Лізы Кейсі ў серыяле «Місія невыканальная»[en], за якую была намінаваная на прэмію «Эмі» «За найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле» і на «Залаты глобус» у катэгорыі «За найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма».

Біяграфія

Лінда нарадзілася 11 снежня 1944 года ў горадзе Сан-Маркас[en], штат Тэхас. Яна пачала сваю кінакар’еру пад дзявоцкім прозвішчам Лінда Дэй ў пачатку 1960-х.

Асабістае жыццё

Лінда Дэй Джордж і Крыстафер Джордж ў тэлесерыяле «Місія невыканальная»[en]. 1971 год

Лінда Дэй Джордж упершыню была замужам за акцёра Джозэфам Пантана з 1963 па 1970 год, у пары быў сын Нікі. Яна пакінула Пантана каб выйсці замуж за Крыстафера Джорджа[en][1]. Яна была замужам за Джорджам з 15 мая 1970 года да яго смерці 28 лістапада 1983 года. У іх была дачка Кейсі.

У 1990 годзе Лінда Джордж выйшла замуж за акцёра Дуга Кроніна, які памёр ад раку 4 снежня 2010 года. Яны жылі ў горадзе Лос-Анджэлес і Гардынер[en], штат Вашынгтон[2][3][4].

Успаміны

17 студзеня 2020 года, падчас інтэрв’ю з карэспандэнтам Эдам Робертсанам з «TV Confidential» Лінда Дэй Джордж абвясціла, што яна супрацоўнічае з біёграфам ў напісанні сваіх мемуараў, прысвечаных яе акцёрскай кар’еры. Рабочая назва: «Лінда Дэй Джордж: Галівудскія мемуары»[5].

Выбарачная фільмаграфія

Лінда Дэй Джордж, Пітэр Грэйвз[en], Грэг Морыс[en] ў серыяле «Місія невыканальная»[en]. 1972 год
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1989сМісія невыканальная[en]Mission: ImpossibleЛіза Кейсі
1986сМагія Блэка[en]Blacke's MagicЛуіза Рычманд
1985сЯна напісала забойства[en]Murder, She WroteДаян Шэлі
1983
ф Морг[en] MortuaryІв Парсан
1983сМаскарад[en]MasqueradeДжэкі Донэр
1983
ф Маладыя ваяры[en] Young WarriorsБеверлі Кэрыган
1982
ф Кавалачкі[en] PiecesМэры Рыгс
1980
тф Казіно[en] CasinoКэрал
1980
ф За межамі зла Beyond EvilБарбара Эндрус
1979
ф Ракетка[en] RacquetМоніка Гордан
19781982сЛодка кахання[en]The Love BoatБарбара Лі/Пегі Росмор/Лора Вейкфілд
19781984сВостраў фантазій[en]Fantasy IslandНора Леанард/Карла Франкенштэйн/Ларайн Пітэрс/Айрыс Чандлер/Нэнсі Хардынг
1977
ф Дзень жывёл[en] Day of the AnimalsТэры Марш
1973
тф Яна крычала аб забойстве[en] She Cried MurderСара Корнэл
19711973сМісія невыканальная[en]Mission: ImpossibleЛіза Кейсі
1970
ф Чызам[en] ChisumСью Максвін
1969
ф Ня бойся зла[en] Fear No EvilБарбара Анхольт
19671970сФБР[en]The F.B.I.Мары Пірс/Джойс Кар/Кэрал Грант/Міндзі Плат
1966сЗлачынны атрад[en]Felony SquadКарэн Андэрс
1964сДзіцячы тэатр NBC[en]NBC Children's TheatreДэва Мэрыян
1964сФліпэр[en]FlipperЛінда Гранвіль
19621963сШлях 66[en]Route 66Элісан / Бібі
1961
ф Аўтсайдэр[en] The OutsiderКім

Узнагароды і намінацыі

Год Узнагарода Катэгорыя Фільм Вынік
1972 «Залаты глобус» Найлепшая жаночая роля ў тэлевізійным серыяле — драма «Місія невыканальная»[en] (англ.: Mission: Impossible) Намінацыя
1973 «Эмі» Найлепшая жаночая роля ў драматычным тэлесерыяле «Місія невыканальная»[en] (англ.: Mission: Impossible) Намінацыя

Зноскі

  1. Film Fatales: Women in Espionage Films and Television, 1962-1973, By Tom Lisanti, Louis Paul, Eileen O’Neill, Published by McFarland, 2002, ISBN 0-7864-1194-5, ISBN 978-0-7864-1194-8 (англ.)
  2. Death and Memorial Notice: Douglas Phillip Cronin (нявызн.). Peninsula Daily News (29 кастрычніка 2011). Праверана 13.12.2020. (англ.)
  3. Lynda Day George on love, life in the Northwest and her Oscar party (нявызн.), Peninsula Daily News (5 March 2010). Праверана 13.12.2020. Архівавана 21 снежня 2015. (англ.)
  4. ‘Mission: Impossible’ Star Lynda Day George Had 3 Unlucky Marriages And Was Widowed Twice (нявызн.) (недаступная спасылка). fabiosa.com. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 13.12.2020. (англ.)
  5. Lynda Day George on Christopher George, Mission: Impossible, and the Heart of Quinn Martin «TV Confidential» (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя