wd wp Пошук:

Лімоннік

Лімоннік (Schisandra) — род кветкавых раслін сямейства лімоннікавых.

Лістападныя ліяны даўжынёю да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна аднаполыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматлістоўка ў выглядзе гронкі з ягадападобных 1—2-насенных плодзікаў, ядомы.

Выдзяляецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі. На Беларусі інтрадукаваны лімоннік кітайскі.

Дэкаратыўныя, лекавыя і пладовыя расліны. Плод мае ў сабе арганічныя кіслоты, вітаміны, цукар, эфірны алей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Лімоннікавыя