wd wp Пошук:

Лідзія Іосіфаўна Анікіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анікіна. Лідзія Іосіфаўна Анікіна (нар. 24 чэрвеня 1917, г. Растоў-на-Доне — 14 студзеня 2007) — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Віктара Анікіна.

Біяграфія

Скончыла ў 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1941 і 19441945 гадах працавала ў г. Растоў-на-Доне, у 19421944 гадах у Цюмені (мастак-пастаноўшчык у Гарадскім драматычным тэатры, мастак у абласной газеце «Чырвоны сцяг»). У 19461960 гадах у Вільнюсе, галоўны архітэктар праектаў у Літдзіпрагарбудзе. З 1960 года ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1969 года ў «Мінскграмадзянпраекце» (у 19731978 галоўны архітэктар праектаў).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 г. Пражывала ў Мінску

Творчасць

Лесвіцы ў віленскім скверы
Дом на рагу вул. Капсука і П. Цвіркас
Шматкватэрны жылы дом на Музейнай вуліцы (Вокечу)

Асноўныя творы ў Вільнюсе: прыбудова корпуса да Рускага драматычнага тэатра[1][2], праект моста імя Чарняхоўскага цераз р. Нярыс, праект лесвіцы для сквера[lt] па вул. Кам’яўніма (літ.: Komjaunimo g., цяпер вул. Піліма), будынкі раённых камітэтаў КП(б) Літвы[2], праект планіроўкі і забудовы Дома адпачынку ў раёне Валакумпе (Валакумпяй)[ru], праекты жылых дамоў на рагу вул. Капсука (V. Kapsuko g., цяпер Ёгайлас) і Яўніма, вул. М. Валанчаус (M. Valančiaus g.) і Сувалку (Suvalkų g.)[1][2], вул. Дую, вул. В. Кудзіркас (Vinco Kudirkos g.)[2], праектнае заданне жылога дома завода электралічыльнікаў на рагу вул. Капсука і П. Цвіркас (P. Cvirkos g., цяпер Паменкальнё)[1] з крамай-салонам «Дайле»[2], комплекс жылых дамоў па вул. Музейнай (у аўтарскім калектыве)[2], мемарыяльны комплекс загінулым воінам у раёне Антокаль (Антакальніс)[1].

Палац культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску
226-кватэрны жылы дом па вул. Чкалава

Асноўныя работы ў Беларусі (усе ў сааўтарстве): 154-кватэрны жылы дом[2] па Маскоўскай (1967), жылыя дамы з крамамі і ўстановамі абслугоўвання ў Мінску, Салігорску, Светлагорску, комплексная забудова мікрараёна па вуліцы Чкалава (19671972)[2], 9-павярховы 226-кватэрны жылы дом з цэнтральнымі гарадскімі чыгуначнымі касамі і магазінам «Кветкі» па вул. Чкалава (1978, у сааўтарстве) у Мінску; праекты забудовы мікрараёнаў 1 і 2 у Светлагорску (19651971) і па вул. Чкалава ў Мінску (19741978), забудова навучальнай зоны індустрыяльнага тэхнікума, школы ДТСААФ, прафтэхвучылішча ў Светлагорску (1971)[2], зоны адпачынку з прафілакторыямі і піянерлагерамі Светлагорскага завода штучнага валакна[1] ў в. Чыркавічы пад Светлагорскам (1971)[2], піянерскі лагер «Зубраня» на возеры Нарач (19531965, у аўтарскім калектыве), Палац культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску (1978, з інжынерамі Б. П. Шлосбергам, І. А. Петрашкевічам), яго інтэр’еры, перадклубная плошча па вул. Чкалава, вул. Кавальская (1978) у Мінску[2], праект школы ў в. Сосны Любанскага раёна Мінскай вобласці[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Аникин Виктор Иванович, Заслуженный архитектор БССР Аникина Лидия Иосифовна, жена Аникина В. И. — архитектор
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Абрамович Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары Растова-на-Доне
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Цюмені
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў