wd wp Пошук:

Лясная куніца ў Беларусі

Пудзіла лясной куніцы ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Лясная куніца для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства Куніцавыя (Mustelidae).

Гісторыя

У мінулым звычайны звер беларускіх лясоў, важны аб’ект палявання, абмену і гандлю. У XIX стагоддзі колькасць значна паменшала і прадаўжала скарачацца[1]. У 1982 годзе было каля 12 тысяч асобін[1].

Каштоўны аб’ект пушнога промыслу і спартыўнага палявання. У 1921—1975 гадах нарыхтоўчымі пунктамі закуплена больш як 80 тысяч шкурак (пераважна ў 1945—1975 гадах). У 1970—1975 гадах штогод у БССР здабывалі каля 1,5 тысяч куніц, у 1983 годзе нарыхтавана 756 шкурак[1].

У 1990-х гадах найбольшая шчыльнасць куніцы адзначана ў заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах рэспублікі. У Віцебскай і Гродзенскай (па 3,3 асобін/1000 га лясной плошчы), далей па ступені змяншэння Магілёўская (2,6), Гомельская (2,2), Брэсцкая (2,0) і Мінская (1,9) вобласці.

Сучасная папуляцыя

Паштовая марка стандартнай серыі

У Беларусі сустракаецца на ўсёй тэрыторыі. Выключна лясны насельнік[2].

Колькасць лясной куніцы ў цяперашні час досыць вялікая і мае выяўленую тэндэнцыю да павелічэння. Пагалоўе за перыяд з 1995 па 2002 гады вырасла з 14 935 да 24 269 асобін (амаль у 2 разы)[2].

Колькасць лясных куніц, якія жывуць у паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2013 год складала 23 700 асобін.

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

Лясныя куніцы жывуць у Гродзенскім[3] і Мінскім заапарках[4], у Магілёўскім заасадзе[5].

Біялогія

На Беларусі падвід Куніца лясная заходнееўрапейская (Martes martes martes)[1]. Пераважны біятоп лясной куніцы — участкі сталых і старых лясоў, як лісцяных, так і іглічных. Найбольшая шчыльнасць папуляцыі гэтага звера адзначаецца ў ялова-шыракалістых лясах і пойменных дубровы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Куніца лясная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 КУНИЦА ЛЕСНАЯ (Martes martes) (руск.)
  3. ГРОДНЕНСКИЙ ЗООПАРК ПОПОЛНИЛ СВОЮ КОЛЛЕКЦИЮ ЛЕСНОЙ КУНИЦЕЙ, КОТОРУЮ ПРИВЕЗЛИ ИЗ ДРАМТЕАТРА Архівавана 14 лютага 2021. (руск.)
  4. Лесная куница (Martes martes) Архівавана 4 жніўня 2019. (руск.)
  5. Куница каменная (Martes foina) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сысуны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Куніцавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак