wd wp Пошук:

Лявоны

«Лявоны»беларуская рок-група.

Гісторыя

«Лявоны» 1968 года

У 1968 годзе ўнутры эстраднага рэвю «Лявоніха» музыканты арганізавалі ансамбль «Лявоны». Сярод яго ўдзельнікаў былі:

а таксама старэйшы брат Уладзіміра Мулявіна — Валерый. Ён граў на гітары і трубе. Былі яшчэ два духавіка: Валерый Гурдзіз’янэ (трамбон) і Крылоў (другая труба)[1].

У кастрычніку 1970 года гэты ансамбль мяняе назву «Лявоны» на «Песняры».

«Лявоны» 1996-2000-я гады

Новы калектыў створаны на базе БДА «Песняры» ў 1996 годзе Уладзімірам Мулявіным у якасці моладзевай творчай рок-лабараторыі. Назву дадзена ў гонар аднайменнага калектыву «Лявоны», які стаў у 1968 годзе папярэднікам легендарных «Песняроў». Аснову новага калектыву склалі музыкі, якія выйшлі з тагачаснай мінскай культавай андэграўнд групы «Чистое серебро» Уладзіміра Зялінскага (Усціновіч, Задзіран, Осіпаў, Лук’янчык).

Склад 1996 года:

У 1996 годзе першай песняй, запісанай «Лявонами», стала «Мілая дзяўчына». Гэтую кампазіцыю можна назваць візітнай карткай калектыву. Летам 1996 года прайшлі здымкі відэакліпа на песню «Мілая дзяўчына» (рэжысёр — Тамара Лісіцкая). Па выніках 1996 года, падведзеных праграмай «Музыкальная обойма», кліп «Мілая дзяўчына» быў прызнаны «Лепшым кліпам года»[2].

У 1997 годзе сыходзяць: Г. Высоцкі, Ю. Задзіран, Ю. Лук’янчык, С. Осіпаў (у 1999 годзе вяртаецца). Прыходзіць Сяргей Мядзведзеў. Пасля расколу ў БДА «Песняры» ў 1998 годзе «Лявоны» прымаюць прапанову Уладзіміра Мулявіна і ўваходзяць у асноўны склад ансамбля «Песняры», спыніўшы на час ўласную творчую дзейнасць. Тым не менш, як група «Лявоны» перыядычна з’яўляюцца на розных канцэртных пляцоўках: Славянскі базар у Віцебску[3], здымкі розных мерапрыемстваў БТ.

У 2001 удзельнічаюць у канцэрце ў ДЦКЗ «Расія», прысвечаным 30-годдзю ансамбля «Песняры»[4].

У 2002 годзе па запрашэнні Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) адкрываюць фестываль славянскай культуры ў Гайнаўцы (Польшча, Белавежская пушча)[5].

У 2003 годзе, пасля смерці Уладзіміра Мулявіна, звальняюцца з БДА «Песняры» ўсім складам.[6]

З 2004 года працуюць у складзе ВІА «Песняры» пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча.

У 2006 годзе ў складзе: Павел Заяц, Андрэй Юшко, Ілля Малай — выйшлі ў фінал нацыянальнага конкурсу «Еўрабачанне» з песняй «Come back» (П. Заяц — М. Галдзянкоў).[7]

У 2007 годзе ў складзе Сяргея Осіпава, Паўла Зайца і Андрэя Юшко пачынаюць аднаўляць невыдадзеную праграму 1996 года. З прычыны крайняй занятасці музыкаў працай у складзе «Песняроў» праца над ёй так і не была завершана.

У 2008 годзе фактычна ўвесь склад звальняецца з ВІА «Песняры» па прычыне нежадання ўдзельнічаць у дыскрэдытацыі імя і брэнда «Песняры».

«Лявоны» сёння

У 2009 годзе музыкі афіцыйна вяртаюць арыгінальную назву, дадзеную Уладзімірам Мулявіным — «Лявоны» (Мулявін заснаваў фолк-рок-калектыў з назвай «Лявоны»[8]). Мяняюць гучанне ў бок альтэрнатыўнага року.

2009 год. Вяртанне да канцэпцыі рок-лабараторыі. У гонар ансамбля «Лявоны» 1968 года выпускаюць кавер-пласцінку «История продолжается».

2010 год. Да 80-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Народнага Аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча «Лявоны» прымаюць удзел у пастаноўцы музычнай паэмы «Гусляр» (І. ЛучанокУ. Мулявін). Салісты: Гусляр — Ян Жанчак, Князь — Пётр Елфімаў.

У тым жа годзе выпускаюць пласцінку «Спявай, Лявон». Сканчаюць тур у канцы года удзелам у навагоднім гала-канцэрце «ВИА Хит-парад» Крокус Сіці Хол[9].

Склад

Дырэктар — Юлія Гардзеева

Арт-дырэктар — Марына Мулявіна

Дыскаграфія

БДА Песняры, ВІА Песняры

Год Назва Лэйбл
2001 Молодость моя... Союз
2005 Не во сне ли Vigma
Год Назва Лэйбл
2009 История продолжается... 1 муз. Издательство, Vigma
2010 Спявай, Лявон Vigma

Зноскі

  1. Песняры: хронология событий/ Виртуальный музей ансамбля «Песняры»
  2. Евровидение-Беларусь Архівавана 5 студзеня 2012.
  3. «Лявоны» на Славянском Базаре
  4. «Лявоны» в ГЦКЗ «Россия» 30-летие ансамбля «Песняры»
  5. Ян Сычевский, Николай Кречко /«Нива»- еженедельник белорусов Польши (бел.)
  6. Биография Леонида Борткевича — проект experty.by
  7. Мы не делали песню для «Евровидения»!
  8. «Лявоны» возвращаются…//Вечерний Минск Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. ВИА Хит-парад: зажгли по полной! Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гурты альтэрнатыўнага рока Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі